Рэтаўскі палац — колішняя рэзідэнцыя Агінскіх у Рэтаве (Літва). Уласна сядзіба не захавалася да нашых дзён (акрамя падмурку), аднак засталіся іншыя часткі архітэктурнага ансамблю: музычная школа, воданапорная вежа, парк, старожка, частка муру з дзвюма брамамі, іншыя будынкі, а таксама родавая капліца, дзе пахаваныя Багдан Агінскі разам з братам, князем Мікалаем.

Славутасць
Рэтаўскі палац
Выгляд сядзібы ў XIX стагоддзі
Выгляд сядзібы ў XIX стагоддзі
55°43′42″ пн. ш. 21°55′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Месцазнаходжанне Рэтаў
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Статус разбураны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

17 красавіка 1892, на Пасху, у сядзібе і царкве засвяціліся першыя ў Літве электрычныя лямпачкі[1].

У 1909 значныя пашкоджанні палацу нанёс пажар. У Першую сусветную вайну палац быў разрабаваны, мноства каштоўнасцей, музычныя інструменты і мастацкія творы вывезеныя ў Германію.

У 1924 годзе сядзіба была нацыяналізавана і перададзеная Згуртаванню літоўскіх каталіцкіх матак, якія ў 1926 годзе прадалі яго за даўгі. Новы ўласнік, Повілас Юргайціс, разбурыў будынак і паставіў новы мураваны дом.

За савецкім часам у ім дзейнічаў саўгас-тэхнікум.

Зноскі

  1. Rietavo dvaras - Oginskių užkoduotas pažangos kodas (літ.)(недаступная спасылка). Kpd.lt. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2016. Праверана 2 верасня 2015.

Спасылкі

правіць