Рыжскае вадасховішча

Ры́жскае вадасхо́вішча (лат.: Rīgas ūdenskrātuve, лат.: Rīgas HES ūdenskrātuve) — вадасховішча ў цэнтральнай частцы Латвіі, на рацэ Даўгава, утворанае ў 1974 годзе ў сувязі з будаўніцтвам Рыжскай ГЭС. Выкарыстоўваецца таксама для водазабеспячэння Рыгі, ля паўднёва-ўсходняй ускраіны якой размешчана.

Рыжскае вадасховішча
лат.: Rīgas ūdenskrātuve, Rīgas HES ūdenskrātuve
Размяшчэнне  Латвія
Упадаюць Даўгава
Выцякаюць Даўгава
Год напаўнення 1974
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плаціна ГЭС і дамба перакрываюць таксама рукаў Саўса-Даўгава і востраў Долес. Шырыня вадасховішча каля плаціны — 3—4 км, далей скарачаецца да 1 км. Працягласць — 34 км (да плаціны Кегумскай ГЭС).

Будаўніцтва вадасховішча прывяло да затаплення шэрагу астравоў і парогаў на Даўгаве і ўтварэння новага вострава, на якім знаходзяцца руіны сярэднявечнага Ікшкільскага замка. Ніжні ўчастак вадасховішча атачаюць дамбы агульнай працягласцю 15 км.

Праз плаціну Рыжскага вадасховішча праходзіць аўтамабільная дарога A5, якая з’яўляецца на гэтым участку таксама часткай еўрапейскага маршрута E67.

Літаратура

правіць
  • Ри́жское водохрани́лище // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 394. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.

Спасылкі

правіць