Рымвідас Пятраўскас

Рымвідас Пятраўскас (літ.: Rimvydas Petrauskas; нар. 21 кастрычніка 1972, Вільнюс) — літоўскі гісторык; прафесар (2010), правадзейны член Акадэміі навук Літвы, з 1 красавіка 2020 года рэктар Вільнюскага ўніверсітэта (абраны 22 студзеня 2020 года).

Рымвідас Пятраўскас
літ.: Rimvydas Petrauskas
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1972(1972-10-21) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук[d]
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
кавалер ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча кавалер ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса

БіяграфіяПравіць

Скончыў віленскую 44-ю сярэднюю школу (1990). У 1990—1997 гадах вучыўся на гістарычным факультэце Вільнюскага ўніверсітэта; магістр гісторыі.

З 1998 года працаваў у Вільнюскім універсітэце на кафедры гісторыі старажытнасці і сярэдявечча. Стажыраваўся ў Базельскім універсітэце, Вольным універсітэце Берліна, Грайфсвальдскім універсітэце, Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, Інстытуце Гердэра ў Марбургу[2]. У 2001 годзе ў Вільнюскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю пра склад і структуру вялікалітоўскай арыстакратыі канца XIV—XV ст. („Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje – XV a.: sudėtis – struktūra – valdžia“).

З 2007 года — загадчык кафедры гісторыі старажытнасці і сярэдявечча гістарычнага факультэта ВУ; прафесар (2010). З 2012 па 2020 год — дэкан гістарычнага факультэта ВУ. Быў членам Савета па навуцы Літвы (2008—2013) і іншых экспертных органаў. З 2012 года член міжнароднай гістарычнай камісіі па даследаванні Нямецкага ордэна („Internationale Historische Kommission zur Erforschung des Deutschen Ordens“). З 2013 года член Навуковага таварыства ў Торуні („Towarzystwo Naukowe w Toruniu“. Член рэдакцыйных калегій навуковых часопісаў і серыяльных выданняў „Lietuvos istorijos metraštis“ (з 2006), „Istorijos šaltinių tyrimai“ (з 2008), „Ukraina Lithuanica: студiї з iсторiї Великого князiства Литовського“ (з 2009), „Lietuvos istorijos studijos“ (з 2013), „Rocznik Lituanistyczny“ (з 2015), „Studies in modern and contemporary history“ (з 2014), „Studia Źródłoznawcze. Commentationes“ (з 2016). Старшыня рэдакцыйнай калегіі серыі „Fontes et studia historiae universitatis Vilnensis“ (з 2015).

У студзені 2020 года абраны 86-м рэктарам Вільнюскага ўніверсітэта; прыняў абавязкі 1 красавіка 2020 года, у 441-ю гадавіну заснавання ўніверсітэта[3].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Сфера навуковых зацікаўленняў — палітычная і сацыяльная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (XIII—XVI ст.) і рэцэпцыя сучасным грамадствам Сярэднявечча. Аўтар навуковых артыкулаў на англійскай, літоўскай, нямецкай, польскай, рускай мовах; падрыхтаваў да публікацыі і апублікаваў некалькі крыніц.

ПрацыПравіць

  • R. Petrauskas. Lietuvos Didžioji Kunigaikštystė: politika ir visuomenė vėlyvaisiais Viduramžiais. Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija: Naujasis Židinys-Aidai, 2017, 447 p. ISBN 9786098163124
  • R. Petrauskas. Galia ir tradicija: Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės giminių istorijos, Vilnius: «Baltų lankų» leidyba, 2016, 318 p.: iliustr., faks., portr. ISBN 9789955238867.
  • R. Petrauskas (kartu su Dangiru Mačiuliu ir Dariumi Staliūnu). Kas laimėjo Žalgirio mūšį?: istorinio paveldo dalybos Vidurio ir Rytų Europoje. Vilnius: Mintis, 2012, 294 p. ISBN 9785417010477.
  • R. Petrauskas (kartu su Dariumi Baronu ir Artūru Duboniu). Lietuvos istorija. T 3, XIII a. — 1385 m. Valstybės iškilimas tarp Rytų ir Vakarų. Vilnius: Baltos lankos, 2011, 615 p. ISBN 9955584912 (bendras), ISBN 9789955235668 (t. 3).
  • R. Petrauskas (kartu su Jūrate Kiaupiene). Lietuvos istorija. T. 4: Nauji horizontai: dinastija, visuomenė, valstybė. Lietuvos Didžioji Kunigaikštystė 1386—1529 m. Vilnius: «Baltų lankų» leidyba, 2009, 551 p., iliustr. ISBN 9789955232391.
  • R. Petrauskas. Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje — XV a.: sudėtis — struktūra — valdžia. Vilnius: Aidai, 2003, 379 p. ISBN 995544567X.

Узнагароды і званніПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 (unspecified title) Праверана 24 кастрычніка 2020.
  2. LMA
  3. Profesorius Rimvydas Petrauskas pradeda eiti Vilniaus universiteto rektoriaus pareigas(літ.) . Vilniaus universitetas (1 красавіка 2020). Праверана 14 ліпеня 2020.
  4. Nadanie orderów i odznaczeń(польск.) . Wolters Kluwer (25 красавіка 2019). Праверана 14 ліпеня 2020.

СпасылкіПравіць

  • Petrauskas Rimvydas(літ.) . Lietuvos mokslų akademija (20 жніўня 2004). Праверана 14 ліпеня 2020.
  • Rektorius(літ.) . Vilniaus universitetas. Праверана 14 ліпеня 2020.