Базельскі ўніверсітэт

Базельскі ўніверсітэт (ням.: Universität Basel) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Базелі, найстарэйшы ўніверсітэт Швейцарыі. Акадэмічны рэйтынг універсітэтаў свету ў 2009 годзе змясціў Базельскі ўніверсітэт на 85-ю пазіцыю. Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.

Базельскі ўніверсітэт
ням.: Universitat Basel
Арыгінальная назва ням.: Universitat Basel
Заснаваны 4 красавіка 1460
Студэнты 12,955 (2012)[1]
Дактары 317
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Швейцарыі Базель
Сайт unibas.ch
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Універсітэт быў заснаваны булай рымскага папы Пія II 12 лістапада 1459. Першапачаткова ўніверсітэт меў чатыры традыцыйныя факультэты: вольных мастацтваў, медыцыны, права і тэалогіі. У 1622 годзе была заснавана ўніверсітэцкая бібліятэка; сёння яна найбуйнейшая ў Швейцарыі. У 1818 годзе факультэт свабодных мастацтваў быў рэарганізаваны. Яшчэ адна рэарганізацыя адбылася ў 1937 годзе. З 1890 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца жанчыны.

Структура

правіць
  • Факультэт бізнесу і эканомікі
  • Медыцынскі факультэт
  • Псіхалагічны факультэт
  • Тэалагічны факультэт
  • Філасофска-прыродазнаўчы факультэт
  • Філасофска-гістарычны факультэт
  • Юрыдычны факультэт

Ва ўніверсітэце вядуцца міждысцыплінарныя даследаванні і рыхтуюцца спецыялісты ў Інстытуце Еўропы, Цэнтрах іудаікі, «Чалавек - Грамадства - Навакольнае асяроддзе», афрыканскіх даследаванняў, культурнага менеджменту і гендэрных даследаванняў. Таксама дзейнічаюць Швейцарскі інстытут тропікаў і грамадскага здароўя і Інстытут біамедыцынскіх даследаванняў імя Фрыдрыха Мішэра.

Вядомыя людзі, звязаныя з універсітэтам

правіць

Спасылкі

правіць

Зноскі

  1. Uni-News vom 18. Dezember 2012
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.