Карл Густаў Юнг
Карл Густаў Юнг (ням.: Carl Gustav Jung; 26 ліпеня 1875 — 6 чэрвеня 1961) — швейцарскі псіхолаг, стваральнік «аналітычнай псіхалогіі».
Карл Густаў Юнг | |
---|---|
ням.: Carl Gustav Jung | |
![]() | |
Дата нараджэння | 26 ліпеня 1875[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 чэрвеня 1961[4][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Эма Юнг[d] |
Род дзейнасці | псіхатэрапеўт, псіхолаг, псіхіятр, эсэіст |
Навуковая сфера | псіхіятрыя, псіхалогія, аналітычная псіхалогія[d], псіхатэрапія[d], параўнальная міфалогія[d], антрапалогія, алхімія, тлумачэнне сноў[d], мастацтва, параўнальнае рэлігіязнаўства[d] і філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] (1902) і псіхіятр[d] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эйген Блейлер |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Займаўся біялогіяй, заалогіяй, палеанталогіяй, археалогіяй. Быў лекарам у псіхіятрычнай клініцы Цюрыхскага ўніверсітэта, у 1902 годзе стаў доктарам медыцыны. У 1911 годзе разам з З. Фрэйдам прачытаў цыкл лекцый у ЗША.
ДзяцінстваПравіць
Юнг нарадзіўся 26 ліпеня 1875 года ў сям’і пастара швейцарскай рэфармацкай царквы ў Кесвілі, Швейцарыя. Маці Юнга — Эмілі Юнг — вырасла ў багатай сям’і. Дзед і прадзед з боку бацькі былі лекарамі.
Калі хлопчыку было шэсць месяцаў, яго бацькі прызначылі ў больш прэстыжны прыход у Лаўфене. Аднак, бацькі Карла не маглі прыйсці да паразумення. Эмілі Юнг была эксцэнтрычнай і дэпрэсіўнай жанчынай. Вялікую частку часу яна праводзіла ў спальні, дзе, па яе словах, мела зносіны па начах з духамі. Юнг больш меў зносіны з бацькам. Хоць, днём усё было нармальна, Юнг распавядаў, што ноччу яго маці станавілася дзіўнай і загадкавай. Ён сцвярджаў, што аднойчы ноччу ўбачыў злёгку светлую невыразную постаць, якая выходзіць з пакоя маці, галава фігуры была размешчана асобна ад шыі і парыла ў паветры перад целам.
Маці Юнга пакінула Лаўфен на некалькі месяцаў па прычыне шпіталізацыі пад Базелем з-за неапазнанай хваробы. Бацька ўзяў з сабой Карла, каб убачыцца з незамужняй сястрой Эмілі ў Базелі, але пазней зноў вярнуўся дадому. Няспынныя эпізоды дэпрэсіі і падушанага настрою Эмілі Юнг паўплывалі на стаўленне Карла да жанчын: ён адчуваў «уласцівую ненадзейнасць» сярод жанчын. Пазней ён гэта апісваў, як «гандыкап, з якога ўсё пачалося». У 1879 годзе Юнга адправілі ў Клінгхондынген непадалёк ад Базеля. Змена месца жыхарства прымусіла Эмілі Юнг да больш цеснага кантакту з сям’ёй. Гэта выклікала ў яе сум.
Аналітычная псіхалогіяПравіць
У 1913 годзе заснаваў школу аналітычнй псіхалогіі — аднаго з кірункаў глыбіннай псіхалогіі (тэндэнцыі, устаноўкі, схаваныя за «паверхняй» свядомасці, у «глыбінях» індывіда). Развіваў ідэі пра пракалектыўныя формы псіхічнага, так званыя архетыпы «калектыўнага неўсвядомленага», якое з’яўляецца глыбіннай крыніцай, вытокам міфалогіі, рэлігіі, розных відаў мастацтва. Распрацаваў канцэпцыю двух псіхалагічных тыпаў (інтравертнага і экстравертнага), у аснову якой паклаў ідэі індывідуалізацыі і змены ўстановак асобы (установачныя тыпы).
Чалавек усходняй культуры, на яго думку, звычайна з’яўляецца інтравертам, бо яго свядомасць накіравана ў сябе, ён шукае выратавання ў самім сабе, ва ўдасканаленні сваёй духоўнасці, а чалавек заходняй культуры найчасцей лічыцца экстравертам, бо яго розум накіраваны на знешні свет, ён шукае выратавання не ў самім сабе, а ў панаванні над прыродай і ўсім навакольным светам. К. Г. Юнг лічыў, што характэрныя для Усходу і Захаду тыпы мыслення настолькі розныя, што збліжэнне паміж імі не толькі немагчыма, але і непажадана. Даследаваў таксама міфалогію, сярэднявечную алхімію, ёгу, праблемы парапсіхалогіі і інш.
Ён лічыў, што на архетыпічнай аснове грунтуюцца ўсе вялікія ідэі, і калі б усе традыцыі ў свеце былі страчаны адразу, то наступныя пакаленні ўсю міфалогію і гісторыю рэлігій пачалі б спачатку. Ірацыяналістычныя і містычныя бакі яго канцэпцыі выкарыстаны для аргументацыі тэалагічных канцэпцый, для абгрунтавання абстрактнага мастацтва і доказу неўсвядомленага характару мастацкай творчасці. Разам з тым працы Юнга садзейнічалі з’яўленню даследаванняў па параўнальнай міфалогіі, набыла вядомасць яго канцэпцыя псіхалагічных тыпаў.
Асноўныя ідэі, канцэпцыі сфармуляваны ў яго працах «Праблема душы сучаснага чалавека» (1928), «Аб архетыпах калектыўнага неўсвядомленага» (1934), «Псіхалогія і рэлігія» (1938), «Сучасны міф» (1958) і інш.; яго зборы твораў выдадзены ў 17 тамах у 1958—1976 гг. у Штутгарце.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118558749 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 26 чэрвеня 2020.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americana — Editorial Espasa, 1905. — Vol. Suplemento 1961-1962. — P. 233–234. — ISBN 978-84-239-4500-9
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Юнг Карл Густав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
ЛітаратураПравіць
- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн. — С. 208—209.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл Густаў Юнг
Гэты артыкул трэба вікі-аформіць. Адсутнічаюць або замала спасылак на іншыя артыкулы, хаця менавіта яны з'яўляюцца адной з пераваг Вікіпедыі.
|