Ойген Блёйлер (ням.: Eugen Bleuler; 30 красавіка 1857, Цалікорн, Швейцарыя — 15 ліпеня 1939, Цалікорн) — швейцарскі псіхіятр, найбольш вядомы за яго ўклад у разуменне псіхічных захворванняў і ўвядзенне тэрміна «шызафрэнія». Блейлер таксама ўвёў паняцце аўтызму.

Ойген Блейлер
Eugen Bleuler
Дата нараджэння 30 красавіка 1857(1857-04-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1939(1939-07-15)[3][1][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Hedwig Bleuler-Waser[d][5]
Дзеці Manfred Bleuler[d]
Род дзейнасці псіхіятр, урач, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера псіхіятрыя
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Жан Мартэн Шарко
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Блейлер скончыў медыцынскі факультэт у Цюрыху ў 1881 годзе. Пасля заканчэння працаваў асістэнтам ва ўніверсітэцкіх псіхіятрычных клініках Вальдаў і Бургхёльці, а таксама праходзіў кваліфікацыю ў Парыжы і Мюнхене.

З 1886 па 1898 год Блейлер загадваў псіхіятрычнай клінікай Райнаў. У 1898 годзе ён перайшоў назад у клініку Бургхёльці. Ёю ён кіраваў да 1927 года, будучы таксама прафесарам псіхіятрыі медыцынскага факультэта ўніверсітэта Цюрыха.

Актыўна выкарыстоўваў псіхааналіз ў сваёй клініцы Бургхёльці. Найбольш вядомым вучнем Блейлера, які развіў яго вучэнне пра шызафрэнію, быў швейцарскі псіхіятр і псіхааналітык Карл Густаў Юнг.

Зноскі

  1. а б Eugen Bleuler // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Eugen Bleuler // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Блейлер Эйген // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б Блейлер Эйген // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 1998.

Спасылкі

правіць