Рыначная плошча (Выбарг)

Рыначная плошча (фінск.: Kauppatori) — плошча ў старой частцы горада Выбарга, з якой пачынаецца галоўная вуліца горада — праспект Леніна. Да плошчы прылягае цэнтральны парк горада — парк імя Леніна (Эспланада).

Рыначная плошча
Kauppatori
Выбарг
Агульная інфармацыя

Рыначная плошча на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Рыначная плошча ў 2006 годзе

Утворана ў канцы XIX стагоддзя на месцы разабраных умацаванняў Рагатай крэпасці. Напамінкам пра старадаўнюю гарадскую сцяну застаюцца Круглая вежа, якая апынулася на ўскайку новай плошчы, а таксама гадзіннікавая вежка на будынку крытага гарадскога рынку, пабудаванага ў 1904—1905 гадах па праекце архітэктара Карла Сегерштата  (фін.) (1873—1931) на месцы вежы Лакамунды ў стылі нацыянальнага рамантызму. Напачатку XX стагоддзя гэты рынак лічыўся самым буйным у Скандынавіі[1]. Сама плошча была брукаванай і заўсёды выкарыстоўвалася для рыначнага гандлю (у наш час галоўным чынам сувенірамі). Апроч рынку, на ёй знаходзяцца два банкаўскія будынкі. У адным з іх (у стылі неарэнесансу, архітэктар Вальдэмар Аспелін  (фін.) (1854—1923)) і ў наш час размяшчаецца банк, а ў іншым (у стылі неаготыкі, архітэктар Карл Густаў Нюстрэм) — падраздзяленні гарадской адміністрацыі. Падчас савецка-фінскіх войнаў (1939—1940, 1941—1944) будынкі, якія атачалі плошчу, былі часткова разбураны, але ў пасляваенныя гады рэканструяваны. Да пачатку XXI стагоддзя на Рыначнай плошчы быў пабудаваны дзелавы цэнтр з гасцініцай і рэстаранамі. На плошчы праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя гарадскім святам і фестывалям.

Выявы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць