Рынэстроз[1] (Rhinoestrosis) — міяз чалавека і коней, які выклікаецца лічынкамі аваднёў роду Rhinoestrus.

Этыялогія

правіць

Асноўны ўзбуджальнік энтамозу — лічынкі авадня віду Rhinoestrus purpureus (Brauer, 1858).

Імага дасягае 8-12 мм у даўжыню. Пурпурна-карычневага колеру. Ногі кароткія. Маюць 3 чорныя кропкі ў аснове крылаў.

Лічынкі 1-й стадыі — да 1 мм даўжынёй, затым перад лінькай павялічваюцца да 3,5 мм. Асноўная маса шыпоў сканцэнтравана на вентральным баку сегментаў. Лічынкі 3-й стадыі-каля 18 мм даўжынёй. З дарсальнага боку цела выпуклае, з вентральнага — плоскае. Колер лічынкі — белы, затым утвараюцца карычневыя палоскі, якія потым набываюць бурую афарбоўку. На пярэднім сегменце маецца пара доўгіх выгнутых кручкоў. Паміж імі размешчана ротавая адтуліна. Усе сегменты нясуць па некалькі шэрагаў шыпікаў[2].

Рынэстроз чалавека

правіць

Rhinoestrus purpureus можа выклікаць у чалавека афтальмаміяз.

Лічынкі прымацоўваюцца да кан’юнктывы або склеры, выклікаючы іх запаленне, а часам і пашкоджанне вочнага яблыка.

Лячэнне: лічынак выдаляюць з вока прамываннем борнай вадой.

Узбуджальнік таксама здольны да паразітавання ў поласці рота, насавой западзіне, у гартані і зеве[3].

Рынэстроз коней

правіць

Узбуджальнікі — лічынкі аваднёў відаў Rhinoestrus purpureus, Rhinoestrus latifrons, Rhinoestrus usbekistanicus.

Самкі жывародныя. На лета ўпырскваюць ў ноздры жывёл да 60 лічынак. Самка на працягу свайго жыцця нараджае 450—800 лічынак і гіне.

Багата пакрытыя шыпікамі лічынкі (каля 1 мм даўжынёй) чапляюцца за слізістую абалонку і паўзуць у поласць носа, дзе праходзяць тры стадыі развіцця. Лічынкі пранікаюць у лабірынты рашэцістай косткі і лобныя пазухі; харчуюцца прадуктамі запалення слізістых абалонак.

У хворых коней назіраюць устойлівы рыніт, у насавых выдзяленнях нярэдка выяўляюць сляды крыві. На слізістай абалонцы насавой поласці бачныя язвы і рубцы. У жывёл адзначаюць інспіраторную дыхавіцу, знясіленне, нервовыя разлады. Магчымая гібель жывёл. Пры ўскрыцці выяўляюць выязваўленне і гіперэмію слізістых абалонак у месцах лакалізацыі лічынак. На дне язваў — гнойная маса і скапленне лічынак авадня[4].

Меры барацьбы і лячэння

правіць

У лячэнні выкарыстоўваюць інсектыцыды[1]. Для барацьбы знішчаюць аваднёў, змяняюць пашу праз кожныя 20 сутак[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в Рынэстроз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 240
  2. Ринэстроз лошадей. Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2010. Праверана 27 красавіка 2011.
  3. Myiasis in man caused by larvae of Rhinoestrus purpureus Br.Шаблон:Недоступная ссылка
  4. РИНЭСТРОЗЫ. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2012. Праверана 27 красавіка 2011.