Рыпс[1] (ням.: rips, фр.: reps) — ткацкае перапляценне і шчыльная шаўковая ці баваўняная тканіна палатнянага перапляцення ў XVIII — пачатку XIX стагоддзя.

Апісанне правіць

На правым баку мае вузкія, пукатыя, паралельна размешчаныя рубчыкі, якія звычайна ідуць упоперак тканіны. Адметнасць «рэпсавай» фактуры стваралася за кошт значна меншай таўшчыні і большай счыльнасці нітак у аснове, чым ва ўтку[1].

Выкарыстанне правіць

У XVIII стагоддзі рыпс ішоў на пашыў мужчынскай бялізны, у XIX стагоддзі — жаночага адзення[1].

Цяпер шаўковыя рыпсавыя тканіны выкарыстоўваюцца для сукенак, гальштукаў і ў некаторай ступені для царкоўнага ўбрання. Ваўняныя і баваўняныя — для абіўкі рознага прызначэння.

Зноскі

  1. а б в Лазука 2015, с. 152.

Літаратура правіць

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.