Рыхарда Катарына Мекленбургская

Рыхарда Катарына Мекленбургская (шведск.: Rikardis Katarina av Mecklenburg; 1370 ці 1372, Швецыя — 1400) — прынцэса Шведская і Мекленбургская, а па шлюбе супруга маркграфа Маравіі і герцага Гёрліцкага (Лужыца), нявестка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі[1].

Рыхарда Катарына Мекленбургская
Дата нараджэння XIV стагоддзе
Дата смерці 1400
Бацька Альбрэхт Мекленбургскі[d]
Маці Рыхарда Шверынская
Муж Ёган фон Гёрліц[d]
Дзеці Елізавета фон Гёрліц[d]

Біяграфія правіць

Рыхарда Катарына была дачкой караля Швецыі Альбрэхта Мекленбургска і Рыхарды Шверынскай. Яна выйшла замуж у Празе ў 1388 годзе за Яна Чэшскага, маркграфа Маравіі і герцага Гёрліцкага (1370—1396), сына Карла IV, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі і Лізаветы Памеранскай. У наступным годзе яе бацька быў зрынуты з пасады караля Швецыі.

Яе адзінай дачкой была Елізавета, герцагіня Люксембургская, якая памерла без спадчыннікаў.

Продкі правіць

Зноскі

  1. Christer Engstrand: Sverige och dess regenter under 1000 år