«Рычар» (англ.: Reacher) — амерыканскі крымінальны серыял. Серыял з’яўляецца класічным баявіком з пераследам, змовай і таямніцамі. Першы сезон, што складаецца з васьмі эпізодаў, яго прэм’ера адбылася 4 лютага 2022 года на платформе Amazon Prime Video.

Рычар
англ.: Reacher
Жанр экшан-тэлесерыял[d], тэлесерыял-трылер[d], дэтэктыўны тэлесерыял[d], тэлесерыял — экранізацыя рамана[d], крымінальны тэлесерыял[d] і драматычны тэлесерыял[d]
Заснавана на Jack Reacher[d]
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова амерыканскі варыянт англійскай мовы
Колькасць сезонаў 2
Колькасць серый 16 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Месца здымак Pickering[d], Таронта і Port Perry[d]
Працягласць серыі 42 хв.
Студыя Amazon MGM Studios[d], Paramount Television Studios[d] і Skydance Media[d]
Трансляцыя
Тэлеканал Prime Video[d]
На экранах 4 лютага 2022
Спасылкі
amazon.com/Reacher-Seaso…
IMDb ID 9288030

Апісанне

правіць

Серыял знялі на аснове дэтэктываў пісьменніка Лі Чайлда. Па гэтых творах ужо знятыя дзве поўнаметражкі, і ў абедзвюх роль ветэрана выконвае зорка баевікоў Том Круз. Аднак аматары твораў Чайлда лічаць, што Круз для гэтай ролі не надта падыходзіць, і не ў апошнюю чаргу праз свой рост. У акцёра рост — 170 сантыметраў, а кніжны Рычар — велікан вышынёй у 195 сантыметраў і з вагой у 120 кілаграмаў.

У тым, што тычыцца знешнасці галоўнага героя, серыял адпавядае кніжнай першакрыніцы, дзе Рычара грае Алан Рычсан.

Гэта просты валацуга, які не мае ні сямейных сувязяў, ні сацыяльных абавязкаў. Рычар не карыстаецца ні тэлефонам, ні інтэрнэтам з сацсеткамі, з усіх рэчаў ён мае толькі пачак наяўных, пашпарт і зубную шчотку. Ён здольны на нядрэнную дэдукцыю і выкручваецца з усіх непрыемнасцей, у якія трапляе.

Стваральнікі серыяла зрабілі цэлы спіс дэталяў, якія характэрныя для кніжнага Рычара, і якія важна было ўлічваць у тэлеверсіі гісторыі. Напрыклад, Джэк Рычар заўсёды п’е толькі чорную каву, ён ніколі не ставіцца да жанчын дрэнна. Гэта адначасова вельмі просты і вельмі складаны персанаж.

Гэта гісторыя Джэка Рычара, былога ваеннага і следчага, які вырашыў сысці са службы і паспрабаваць жыць як просты грамадзянін.

Рычар едзе ў падарожжа па роднай краіне, якой некалі служыў. Але калі ён прыязджае ў невялікі горад у штаце Джорджыя, там адбываецца першае за 20 гадоў забойства. Відавочцы сведчаць, што яны бачылі на месце забойства Рычара, і паліцэйскія яго арыштоўваюць.

Ветэран спрабуе даказаць сваю невінаватасць, але разумее, што мае справу са змовай вакол сябе. Цяпер яго задача — аднавіць справядлівасць і знайсці сапраўднага злачынцу[1].

Зноскі