Рычард Мэцью Столман

Рычард Мэцью Столман (англ.: Richard Matthew Stallman, таксама англ.: rms[4]; 16 сакавіка 1953 у Нью-Ёрку, ЗША) — актывіст руху свабоднага праграмнага забеспячэння, хакер, і распрацоўшчык праграм.

Рычард Мэцью Столман
англ.: Richard Matthew Stallman
Richard Stallman at Pittsburgh University.jpg
Дата нараджэння 16 сакавіка 1953(1953-03-16)[1][2][3] (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці праграміст, блогер, інжынер, вынаходнік, актывіст, documentary participant
Навуковая сфера Свабодныя праграмы
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Сайт stallman.org(англ.)
Подпіс Richard Stallman Signature.png
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У верасні 1983 заснаваў праект GNU, чым адкрыў гісторыю руху свабодных праграм, і быў галоўным арганізатарам і архітэктарам праекту. У кастрычніку 1985 заснаваў Фонд Свабоднага праграмнага забеспячэння.

Столман — першасны распрацоўшчык канцэпцыі «копіле́фт»(англ.: copyleft), і галоўны аўтар некалькіх належачых да гэтай канцэпцыі ліцэнзій, уключна з Агульнай Грамадскай Ліцэнзіяй GNU (англ.: GNU General Publbc License, ск. GPL). Таксама ён распрацаваў значную колькасць шырока распаўсюджаных праграм, сярод якіх арыгінальны Emacs, калекцыя кампілятараў GNU (GNU Compiler Collection), і GNU Debugger.

Пачынаючы з сярэдзіны 1990х, Столман траціць большую частку свайго часу, адстойваючы свабоднае праграмнае забеспячэнне, і агітуючы супраць патэнтаў на ПЗ.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Richard Stallman // The Fine Art Archive — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Richard Stallman // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Спасылка на Столмана ў сеціўным жаргоне, утвораная ад першых літар поўнага імя, ужываных у якасці ідэнтыфікара эл.пошты і пад.

СпасылкіПравіць