Рышард Крыніцкі (польск.: Ryszard Krynicki; 28 жніўня 1943) — польскі паэт, перакладчык і выдавец, адзін з прадстаўнікоў літаратурнай групы «Новая хваля» (Nowa Fala), што існавала ў 1968—1976 гадах. Перакладае на польскую нямецкую паэзію.

Рышард Крыніцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1943(1943-06-28) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, выдавец, паэт, пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
сярэбраны медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Дэбютаваў Крыніцкі ў 1968 годзе зборнікам паэзіі «Шал пагоні, шал уцёкаў» (Pęd pogoni, pęd ucieczki). У 1970-х гадах быў звязаны з апазіцыяй, таму ў 1976—1980 гадах трапіў пад цэнзуру. Аўтар зборнікаў паэзіі «Акт нараджэння» (Akt urodzenia, 1969), «Калі ў нейкім краі» (Jeżeli w jakimś kraju, 1982), «Уратаванне з нябыту» (Ocalenie z nicości, 1983), «Вершы, галасы» (Wiersze, głosy, 1985), «Магнетычны пункт» (Magnetyczny punkt, 1996), «Не зашкодзіць» (Nie szkodzi, 2002), «Камень, шэрань» (Kamień, szron, 2005) і інш. Лаўрэат прэміі фонду імя Касцельскіх і прэміі польскага ПЭН-клуба. У 2008 годзе атрымаў прэмію Kamień на люблінскім фестывалі «Горад Паэзіі».

Спасылкі

правіць