Рэбека Масіка Кацува

Рэбека Масіка Кацува (фр.: Rebecca Masika Katsuva; 26 мая 1966 — 2 лютага 2016) — кангалезская актывістка і праваабаронца.

Рэбека Масіка Кацува
Род дзейнасці праваабаронца, актывіст, актывіст за права жанчын
Дата нараджэння 26 мая 1966(1966-05-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 2016(2016-02-02)[1] (49 гадоў)
Грамадзянства  ДР Конга
Дзеці 2 біялагічныя дачкі, 18 усыноўленых дзяцей
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Паўднёвым Ківу. Ажанілася з Боска Кацува. У шлюбе нарадзіліся дзве дачкі[2].

У 1999 годзе, падчас Другой кангалезскай вайны, у дом сям’і ўварваліся невядомыя нападнікі. Яны забілі Боска, згвалтавалі Рэбеку і яе дачок, якім тады было 9 і 13 гадоў[2]. Дзяўчынкі ў выніку зацяжарылі. Ад Кацувы адракліся сваякі забітага мужа, а таму яна разам з дзяцьмі пакінула свой дом[3].

У тым жа годзе Кацува заснавала цэнтр навучання, таксама вядомы як дом праслухоўвання. У 2002 годзе цэнтр пераназваны ў Association des Personnes Desherites Unies pour le Development (APDUD). Ён служыў прытулкам для жанчын, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту. Пры жыцці актывісткі створана сетка з амаль 50 дамоў[3]. За першыя 10 гадоў цэнтр прыняў больш чым 6000 ахвяр[4]. Сама яна ўсынавіла 18 дзяцей, народжаных пасля згвалтаванняў[3].

У наступным жанчыну яшчэ чатыры разы згвалтавалі салдаты і апалчэнцы. У апошні раз, у студзені 2009 года, гэта былі былыя паўстанцы, нядаўна інтэграваныя ў кангалезскую армію. Як заявілі баевікі, Кацува абвінаваціла іх у нападзе на жанчын, і яны варашылі пакараць яе[3].

Памерла ва ўзросце 49 гадоў ад ускладненняў, звязаных з малярыяй[5].

Узнагароды правіць

  • Прэмія Джанеты Саган (2010)[2]

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. а б https://www.theguardian.com/world/2016/feb/09/rebecca-masika-katsuva-obituary
  2. а б в Rebecca Masika Katsuva obituary
  3. а б в г Amnesty International Presents Its 2010 Ginetta Sagan Award to Congolese Woman Fighting the War-Fueled Epidemic of Sexual Assault(недаступная спасылка). amnestyusa.org/. Amnesty International. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 23 November 2014.
  4. Lloyd-Davies, Fiona (31 August 2011). "Surviving against all odds". Al Jazeera. Праверана 23 November 2014.
  5. Dispatches: Remembering Masika, One of Congo’s Heroes (англ.). Human Rights Watch (5 лютага 2016). Праверана 2 мая 2023.