Пахавальны комплекс Рэваш, кечуа: Revash размешчаны ў Перу, акруга Санта-Томас, правінцыі Луя, прыкладна ў 60 км на поўдзень ад г. Чачапояс, сталіцы рэгіёну Амасонас, на вышыні 2800 м над узроўнем мора. Пахавальныя склепы збудаваны ў вапняковых скалах Сэра-Карбон на ўскраіне даліны Альта-Уткубамба. Належаць да культуры Чачапоя даінкскага перыяду, датуюцца каля 14 ст. н. э. Форма і архітэктура маўзалеяў характэрна для паўднёваамерыканскай дакалумбавай архітэктуры і мае вельмі старажытныя прататыпы, такія, як чульпа, распаўсюджаныя ў старажытным Перу ў перыяд Тыўанака-Уары (каля 1000 г. да н. э.)

Фермер паблізу Леймебамбы.

Хоць маўзалеі знешне нагадваюць дамы, аднак у іх наваколлях ніякіх рэшткаў старажытнага жылля не выяўлена. Жыллё магло не захавацца з-за свайго недаўгавечнага матэрыялу (цэгла-сырэц), тады як самі маўзалеі, размешчаныя пад скалістым навесам, былі добра абаронены ад надвор'я і ад доступу чужых. Муміі, якія знаходзіліся ў маўзалеем, не захаваліся, так як маўзалеі былі абрабаваныя, а таксама пацярпелі ад грызуноў.

Скальныя пахаванні Рэваша маюць знешняе падабенства са скальным жыллём старажытных пуэбла, аднак паходжанне апошніх - цалкам самастойнае, і прызначэнне паўночнаамерыканскага жылля было таксама іншым - яны выкарыстоўваліся як сховішчы, а не пахавальныя комплексы .

Спасылкі

правіць