Рэвэка Хаймаўна Бурштэйн
Рэвэка Хаймаўна Бурштэйн (руск.: Бурштейн Ревекка Хаимовна; 23 красавіка 1904, Смаргонь — 1 кастрычніка 1992, Масква) — савецкі вучоны ў галіне электрахіміі. Доктар хімічных навук (1941), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1965).
Рэвэка Хаймаўна Бурштэйн | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 (19) мая 1904 ці 23 красавіка 1904[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 1992[1] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | фізікахімік |
Навуковая сфера | электрахімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла хімічнае аддзяленне ЛДУ (1926). З 1927 г. у Маскве, у Навукова-даследчым хімімічным (з 1931 г. — фізіка-хімічны) інстытуце імя Л. Я. Карпава. З 1947 г. і да канца жыцця — у аддзяленні электрахіміі Інстытута фізічнай хіміі АН (з 1957 — самастойны Інстытут электрахіміі АН); загадчык лабараторыі (з 1958). Лаўрэат Сталінскай прэміі (1943, 1952).
Ёй належыць звыш 260 навуковых прац. У 1939—1948 гг. была дэпутатам Кіраўскага райсавета Масквы.