Рэджайнаўскі ўніверсітэт

Рэджайнаўскі ўніверсітэт (англ.: University of Regina) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Рэджайна ў правінцыі Саскачэван, Канада.

Рэджайнаўскі ўніверсітэт
англ.: University of Regina
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Regina
Заснаваны 1911
Год рэарганізацыі 1974
Размяшчэнне Рэджайна, Саскачэван, Канада
Сайт uregina.ca

Агульная характарыстыка правіць

Заснаваная ў 1911 годзе як прыватная канфесійная сярэдняя школа метадысцкай царквой, вучэльня пачала асацыяцыю з Саскачэванскім універсітэтам у якасці малодшага каледжа ў 1925 годзе і была цалкам саступлена метадысцкай царквой універсітэту ў 1934 годзе. У 1961 годзе яна атрымала статус кампуса Саскачэванскага ўніверсітэта. У 1974 годзе кампус стаў аўтаномным універсітэтам.

Структура правіць

  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт бізнес-адміністравання
  • Цэнтр дадатковай адукацыі
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт інжынерыі і прыкладных навук
  • Факультэт аспірантуры і даследаванняў
  • Вышэйшая школа дзяржаўнай палітыкі
  • Вышэйшая школа бізнесу
  • Факультэт кінезіялогіі і здароўя
  • Факультэт медыяў, мастацтва і перформансу
  • Факультэт медсястрынства
  • Школа бізнесу
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт сацыяльнай работы

Спасылкі правіць