Рэджа-Калабрыйскі ўніверсітэт для іншаземцаў імя Дантэ Аліг’еры

Рэджа-Калабрыйскі ўніверсітэт для іншаземцаў імя Дантэ Аліг’еры (італ.: Università per stranieri "Dante Alighieri" di Reggio Calabria) — італьянская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Рэджа-Калабрыя.

Рэджа-Калабрыйскі ўніверсітэт для іншаземцаў імя Дантэ Аліг’еры
італ.: Università per stranieri "Dante Alighieri" di Reggio Calabria
Reggio Calabria-Università per Stranieri.jpg
Арыгінальная назва італ.: Università per stranieri "Dante Alighieri" di Reggio Calabria
Заснаваны 1984
Размяшчэнне Рэджа-Калабрыя
Сайт unidarc.it

Агульная характарыстыкаПравіць

Універсітэт паўставў па ініцыятыве мясцовага Таварыства Дантэ Аліг’еры і кансорцыума ўніверсітэтаў для іншаземцаў і быў заснаваны ў 1984 годзе з мэтай распаўсюджвання ведаў аб італьянскай мове і культуры. Універсітэт мае адзіны дэпартамент сацыяльных навук і адукацыі Міжземнамор’я, а таксама вышэйшую школу, арыентаваную на павышэння кваліфікацыі настаўнікаў і выкладчыкаў італьянскай мовы і культуры для замежнікаў. Універсітэт размяшчаецца ў палацы Гаэтана Катаноза, гістарычным будынку, размешчаным на вуліцы Віа-дэль-Тарыёнэ ў горадзе Рэджа-Калабрыя.

Зноскі

СпасылкіПравіць