Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/5
Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/5 "Садзейнічанне ажыццяўленню прававой абароны і забеспячэнню пакрыцця ўрону ў сувязі з агрэсіяй супраць Украіны» — рэзалюцыя адзінаццатай надзвычайнай спецыяльнай сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ГА ААН), прынята 14 лістапада 2022 года.
Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/5 | |
---|---|
![]() | |
Орган | Генеральная Асамблея ААН |
Дата | 14 лістапада 2022 |
Паседжанне | № 15 |
Код | A/RES/ES-11/5 |
Галасаванне |
|
Тэма | Прадстаўленне сродкаў прававой абароны і рэпарацыі за агрэсію супраць Украіны |
Вынік | Рэзалюцыя прынята |
Дакумент |
Суаўтарамі рэзалюцыі выступілі 46 краін[1]. У рэзалюцыі Генеральная Асамблея ААН прызнала, што Расійская Федэрацыя павінна быць прыцягнута да адказнасці за любыя парушэнні міжнароднага права ва Украіне ці супраць Украіны і што яна павінна несці прававыя наступствы ўсіх сваіх міжнародна-супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку пакрыццё ўрону нанесенага такімі дзеяннямі. Рэзалюцыя рэкамендавала стварыць дзяржавам прадстаўнікам міжнародны рэестр урону ў супрацоўніцтве з Украінай. Рэзалюцыя была прынятая пры 94 галасах за, 14 супраць і 73 тых, хто ўстрымаўся[2]. Гэтая рэзалюцыя атрымала амаль такую ж падтрымку, як і трэцяя рэзалюцыя, якая прыпыніла членства Расіі ў Савеце ААН па правах чалавека.
Глядзіце таксама
правіць- Рэзалюцыі ГА ААН аб расійскім уварванні на Украіну (з 2022)
- Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/1
- Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/2
- Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/3
- Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/4
- Рэзалюцыі ГА ААН па анэксіі Крыма
Заўвага
правіць- ↑ Генассамблея ООН одобрила резолюцию о возмещении Украине ущерба, нанесенного российским вторжением (руск.). Новости ООН (14 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2022. Праверана 14 лістапада 2022.
- ↑ Furtherance of remedy and reparation for aggression against Ukraine : resolution / adopted by the General Assembly. Итоги голосования (руск.). Цифровая библиотека ООН (14 лістапада 2022). Праверана 17 лістапада 2022.
Літаратура
правіць- Bem Markiyan, Ivan Horodyskyy, Mission is Possible? Legal and Institutional Challenges of Compensation Mechanism for Ukraine, 73 Syracuse Law Review. 479 (2023), p. 487