Рэзалюцыі ЮНЕСКА аб эсперанта

Рэзалюцыі ЮНЕСКА аб эсперанта — рэзалюцыі ЮНЕСКА сцвярджаючыя культурную каштоўнасць эсперанта для сусветнай супольнасці. Першая рэзалюцыя — IV.4.442-4224 была прынята падчас восьмай сесіі Генеральнай канфярэнцыі ЮНЕСКА 10 лістапада 1954 года ў Мантэвідэа. 8 лістапада 1985 падчас 23 сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў Сафіі рэзалюцыяй № XI.4.218 была падцвержана рэзалюцыя прынятая ў Мантэвідэа.

Рэзалюцыя 1954 года правіць

Першае галасаванне правіць

У пачатку 50-ых гадоў у Арганізацыю Аб'яднаных Нацый была накіравана петыцыя аб эсперанта, ад імя 492 грамадскіх арганізацый, у склад якіх уваходзілі больш чым за 15000000 членаў. Таксама петыцыю падпісалі амаль 900 эсперантыстаў з 76 краін. Далей яна была накіравана ў ЮНЕСКА. Акрамя петыцыі для прыняцця рэзалюцыі павінен быў існавць праект, які павінна была прапанаваць адна з краін-членаў ЮНЕСКА. Знайсці такую краіну, якая б прадставіла інтарэсы эсперанта выклікаўся тагачасны прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі эсперанта Іва Лапена. Перад канферэнцыяй ён сустракаўся з прадстаўнікамі розных краін, некаторыя зацікавіліся рэзалюцыяй, але не ўзялі на сябе адказнасць прапанаваць праект рэзалюцыі.

Тым часам, у Мантэвідэа была арганізавана выстаўка прысвечаная эсперанта і звязаным з гэтай мовай міжнародным рухам. Выстаўку наведала спадарыня Вальярта зМексікі, якая была настолькі ўражана размовай з Іва Лапэннам, што змагла пераканаць свайго мужа, кіраўніка мексіканскай дэлегацыі, сустрэцца з кіраўнікамі Сусветнай асацыяцыі эсперантыстаў. Сустрэча адбылася, і спадар Вальярта згадзіўся прапанаваць у праграмную камісію праект рэзалюцыі аб эсперанта.

Першае галасаванне правіць

Пытанне аб эсперанта было ўнесена ў парадак дня канферэнцыі і вечарам 4 лістапада пачалося абмеркаванне. Але першае слова было дадзена прафесару Блінкенбергу з дацкай дэлегацыі, які раскрытыкаваў і высмяяў эсперанта. Ён між іншым заявіў, што «пры дапамозе штучнай мовы з'яўляецца магчымасць расказаць аб уругвайсім меню, але не аб літаратурных каштоўнасцях». Наступныя выступленні Лапена і ўругвайскага прадстаўніка дапамаглі змяніць склаўшаеся негатыўнае меркаванне аб эсперанта. У выніку за прапанаваную Мексікай рэзалюцыю прагаласавалі тры дэлегацыі, супраць — 23, устрымаліся 19.

Другое галасаванне правіць

Тым часам, прадстаўнікі Сусветнай асацыяцыі эсперантыстаў звярнуліся за дапамогай да мясцовых эсперантыстаў, і разам яны склалі пісьмо пратэста, якое апублікавалі ў некаторых мясцовых газетах. У пісьме эсперантысты асудзілі вызываючыя паводзіны Блінкенберга. Газеты перадруковывалі пісмьо, дабаўляючы свае каментарыі. Інцыдзент з прамовай Бліненберга пераўтварыўся ў грамадскі скандал. Пад уплывам грамадскай думкі ўдзельнікі дэлегацый таксама сталі схіляцца на бок эсперантыстаў. Тым часам Лапэна падаў у праграмную камісію пратэст з патрабаваннем правесці паўторнае галасаванне. Копія пратэста была паслана ва ўсе дэлегацыі. Паўторны разгляд пытання аб эсперанта адбыўся 10 лістапада. Пасля аб'яўлення пытання спачатку выступіў прадстаўнік Мексікі. Потым брытанская дэлегацыія прапанавала нязнацныя змены ў тэксце, якія былі прыняты і адбылося галасаванне: 30 дэлегацый прагаласавалі за рэзалюцыю, 5 былі супраць і 17, у тым ліку дэлегацыя з СССР, устрымаліся.

Тэкст рэзалюцыі правіць

Генеральная канферэнцыя, абмяркаваўшы даклад Генеральнага дырэктара па пытанню аб звароце да краін па пытанню выкарыстання мовы эсперанта, Генеральная канферэнцыя: 1. прыймае да ўвагі вынікі дасягнутыя пры дапамозе эсперанта ў галіне падтрымкі міжнародных культурых сувязяў і збліжэння народаў сусвета; 2. канстатуе адпаведнасць гэтых вынікаў мэтамі ідэалам ЮНЕСКА; 3. даручае Генеральнаму дырэктару забяспечыць далейшы прагрэс ва ўжытку эсперанта ў галіне адукацыі навукі і культуры, дзеля чаго лічыць неабходным усталяваць дзелавы кантакт з Сусветнай асацыяцыяй эспераныстаў па ўсім пытанням,цікавячым абедзве арганізацыі; 4.прыймае да ўвагі той факт што некаторыя краіны - члены ЮНЕСКА заявілі аб сваёй гатоўнасці ўвесці і пашыраць выкладанне эспеанта ў школах і вышэйшых навучальных установах, і даручае Генеральнаму дырэктару атрымаць ад гэтых краін інфармацыю аб рэзультатах, дасягнутых у гэтай галіне.

Рэзалюцыя 1985 года правіць

У лістападзе 1985 года ў Сафіі дбылася 23 сесія Генеральнай асамблеі ЮНЕСКА. Выдатны югаслаўскі эсперантыст Цібар Сэкель, які прадстаўляў Сусветную асацыяцыю эсперанта і дэлегацыю Югаславіі ўнес на галасаванне рэзалюцыю аб эсперанта. Рэзалюцыя была прынята Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА адзінагалосна.

Тэкст рэзалюцыі правіць

Улічваючы, што Генеральная канферэнцыя падчас сваёй сесіі 1954 г. у Мантэвідэа ў рэзалюцыі 1.4,422-422,4 адзнасае поспехі дасягнутыя пры дапамозе міжнароднай мовы эсперанта ў галіне міжнароднага інтэлектуальнага абмену і ўзаемапаразумення народаў сусвету, а таксама прызнаючы, што гэтыя вынікі адпавядаюць мэтам і ідэалам ЮНЕСКА; Напамінаючы, што эсперанта за гэты час дасягнуў значнага прагрэса ў якасці сродка ўзаемапаразумення народаў і культур розных краін, пранікнуў у болшасць рэгіёнаш сусвета і большую частку галін чалавечай дзейнасці; Прызнаючы вялікія магчымасці эсперанта ў галіне ўзаемапаразумення і зносінаў паміж людзьмі розных нацыянальнасцей; Прыймаючы да ўвагі значны ўклад эсперантыстскага руху, і ў асаблівасці Сусветнай асацыяцыі эсперантыстаў у распаўсюджванні інфармацыі аб дзейнасці ЮНЕСКА, а таксама ўдзел у гэтай дзейнасці; Улічвсаючы той факт, што ў 1987 г. будзе адзначацца стагоддзе існавання мовы эсперанта. 1. Вітае рух эсперанта ў сувязі з стагоддзем яго існавання; 2.Прапануе Генральнаму дырэктару працягваць уважліва сачыць за развіццём мовы эсперанта ў якасці сродка паляпшэння ўзаемапаразумення паміж рознымі нацыямі і культурамі 3. Прапануе дзяржавамчленам адзначыць стагоддзе мовы эсперанта шляхам правядзення адпаведных мерапрыемстваў, прыняцця дэкларацый, выдання спецыяльных паштовых марак і г. д., а таксама садзейнічаць увядзенню ў сваіх школах і вышэйшых навучальных установах навучальнай праграмы прысвечанай моўным праблемам і эсперанта; 4. Рэкамендуе недзяржаўным міжнародным арганізацыям прыняць удзел у святкаванні стагоддзя мовы эсперанта і разглядзець магчымасць яго ўжываня ў якасці сродка распаўсюджвання сярод сваіх членаў усіх відаў інфармацыі, уключаючы інфармацыю аб дзейнасці ЮНЕСКА.

Цікавы факт правіць

Прозвішча дацкага прафесара Блінкенберг выкарыстоўвалася ў эсперантамоўных перыядычных выданнях як агульнае імя blinkenberg для абазначэння людзей, якія з разумным выглядам разважаюць пра эсперанта, выдаючы свае забабоны за факты.