Іва Лапена (Спліт, 5 лістапада 1909 — Капенгаген 15 снежня 1987) — прафесар права Югаславіі. Прапагандыст мовы эсперанта, працаваў прэзідэнтам Сусветнай асацыяцыі эсперанта з 1964 па 1974 год. Вядомы як прамоўца на эсперанта, аўтар шэрага кніг і сааўтар Рэзалюцыі Мантэвідэа ад 1954 года, у якой ЮНЭСКА прызнала мову эсперанта.

Іва Лапена
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 лістапада 1909(1909-11-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1987(1987-12-15)[1] (78 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Emilija Lapenna[d], Ljuba Lapenna[d] і Birthe Lapenna[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці юрыст, рыторык, эсперантыст, выкладчык універсітэта
Мова твораў эсперанта
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Лапэна нарадзіўся ў горадзе Спліт у Харватыі (пазней у Аўстра-Венгрыі). У 1933 годзе ў Загрэбе, ён атрымаў ступень доктара філасофіі, у 1947 годзе стаў прафесарам універсітэта ў Загрэбе, потым у Лондане. З’ехаўшы у 1949 годзе з Югаславіі, ён жыў у Парыжы, з 1951 года — у Вялікабрытаніі. У 1962 годзе ён стаў грамадзянінам Вялікбрытаніі. Памер Іва Лапена ў 1987 годзе ў Капенгагене, дзе і быў пахаваны.

Тройчы быў жанаты, дзяцей не меў.

У час працы Лапена на пасадзе прэзідэнта асацыяцыі ўзнікалі разнастайныя канфлікты: яго абвінавачвалі ў кульце асобы, дыктаце і г. д. У гэтых канфліктах Лапена браў верх. Але падчас кангрэса ў 1974 годзе ён абвясціў, што адмаўляецца ад пасады прэзідэнта асацыяцыі эсперанта. Камітэт абраў у якасці новага прэзідэнта Хамфры Р. Тонкіна. Лапена адмовіўся ад усіх ганаровых званняў у UEA і TEJO. Падзеі, якія адбылісь на кангрэсе былі інтэрпрэтаваны ім як «камуністычны пераварот».

У 1983 Лапена стаў адным з заснавальнікаў Міжнароднай Акадэміі Навук Сан-Марына. Ён таксама стаў адным з заснавальнікаў спецыялізаванай асацыяцыі юрыстаў-эсперантыстаў.

Творы правіць

Іва Лапена быў аўтарам шэрага твораў, уключая:

  • Retoriko (Рыторыка), 1950 і наступныя выданні.
  • Факты аб міжнароднай мове.
  • Principaro de Frostavallen. gvidlinio pri informado, (1956).
  • Elektiaj paroladoj kaj prelegoj (Абраныя рэчы і лекцыі: дадатак да рыторыкі) (1966)
  • Esperanto en perspektivo (Эсперанта ў перспектыве) (1974) напісана ў сааўтарстве з Ульрыхам Лінсам (гісторык) і Тазія Карлеваро (літаратар).
  • Hamburgo en retrospektivo (Гамбург у рэтраспектыве) (1974/1975)
  • Яго магчыма самым галоўным прафесійным творам была напісаная на харвацкай мове Гісторыя дыпламатыі (1949)
  • Дзяржава і права: Савецкая і Югаслаўская тэорыя. лондан, 1964
  • Савецкае крымінальнае права, Лондан, Сіднэй, Таронта. 1968.

Зноскі

  1. а б Ivo (Ivan) Lapenna // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
  2. (unspecified title) Праверана 13 сакавіка 2023.

Літаратура правіць

  • John Wells. Personaj rememoroj pri Ivo Lapenna, p. 308 en: Carlo Minnaja (red.). Eseoj memore al Ivo Lapena. Danlando. 2001.
  • Fonto laǔ Laine: Ulrich Lins, Utila estas Aliĝo. p. 97.
  • The Esperanto Mivement. Hull. 1977. p. 248/
  • Perspectivo. Studgrupo pri internacia lingvo (ref.): Universala Esperant-Asocio en la periodo 1970—1980.
  • Tekstoj de la konkurso de la Premio Miyoshi 2001, sen loko 2002.
  • Marcus sikosek (Ziko van Dijk): Die neutrale Sprache. Eine politische Geschichte des Esperanto-Weltbundes. Bydgoszcz:skonpres, 2006. ISBN 978-83-89962-03-4.
  • Ulrich Lins: Ivo Lapenna kaj la komunistoj. En: la sama: Utila estas Aliĝo. Tra la unua jarcento deUEA, UEA: Roterdamo 2008, p. 75-112.
  • Ulrich Lins: La du flankoj de Ivo Lapenna. Beletra almanako, n° 19, februaro 2014, Novjorko, Mondial. ISBN 9781595692771, ISSN 1937-3325.

Спасылкі правіць