Рэзніцкая вуліца (Магілёў)

Магілёў

Рэ́зніцкая вуліца — колішняя вуліца ў Магілёве, якая знаходзілася ў Лупалаўскім прадмесці. Назва паходзіць ад прафесійнай прыналежнасці жыхароў вуліцы — рэзнікаў.

Рэзніцкая вуліца
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Кастрычніцкі раён
Гістарычны раён Лупалава

Арыентавана з захаду на ўсход. З’яўлялася працягам Васільеўскай вуліцы, пачаналася ад Старачарнігаўскай вуліцы, перасякала Надзеждзінскую вуліцу, заканчвалася скрыжаваннем з вуліцай Алейны вал, пераходзячы ў 1-ю Слабадскую вуліцу. Пасля вайны траса вуліцы забудавана. Пачатак вуліцы адпавядае скрыжаванню сучасных вуліц Чыгрынава і Шыршова.

Спасылкі правіць