Рэйманд Брайнін (англ.: Raymond Breinin; 30 лістапада 1910, Віцебск — 4 красавіка 2000, Нью-Ёрк) — амерыканскі жывапісец, скульптар.

Рэйманд Брайнін
Дата нараджэння 30 лістапада 1909(1909-11-30)[1], 30 лістапада 1910(1910-11-30)[2] ці 1910[3][4]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 2000(2000-04-04) ці 2000[4]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і Менделя Брайніна і Этэль Дукарэвіч. Вучыўся ў Віцебску ў школе мастака Ю. М. Пэна. З 1922 жыў у ЗША — у Чыкага і Нью-Ёрку. Вучыўся ў Мастацкім інстытуце Чыкага (з 1925). Пісаў містычныя гарадскія пейзажы, алегарычныя карціны, партрэты; ствараў скульптуры. Выканаў больш за дзесятак сцянных роспісаў для грамадскіх будынкаў у Чыкага і гарадах штата Ілінойс. Стварыў касцюмы і дэкарацыі да балета «Падводная плынь» (англ.: Undertow)[5] У. Шумана  (руск.) для Амерыканскага тэатра балета (1945).

З 1938 на працягу 18 гадоў яго творчасць ўяўляла прэстыжная нью-ёркская галерэя Downtown, дзе ён меў некалькі персанальных выстаў (1939, 1943).

У гады Другой сусветнай вайны сустракаўся з Маркам Шагалам, сваім земляком, калі той знаходзіўся ў ЗША, дапамагаў яму зладзіць выстаўку ў Чыкага.

Выкладаў ва ўласнай мастацкай школе ў Чыкага, ва універсітэтах Паўднёвага Ілінойса і Мінесоты, у Мастацкай студэнцкай лізе і Нацыянальнай акадэміі дызайну ў Нью-Ёрку.

Атрымаў ўзнагароды: Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку (1942), Мастацкага інстытута Чыкага (1942), прэмію «Мастацтва: ЗША» (1958) і інш. Член Нацыянальнай акадэміі дызайну (1967).

Прадстаўлены ў больш чым 30 музеях ЗША, у тым ліку ў Метрапалітэн, Музеі сучаснага мастацтва і Бруклінскім музеі ў Нью-Ёрку, Музеі Хbршхорн ў Вашынгтоне, Музеі вытанчаных мастацтваў у Бостане.

Зноскі

  1. http://www.chicagomodern.org/artists/raymond_breinin/ Праверана 26 жніўня 2019.
  2. Delarge J. Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6 Праверана 26 жніўня 2019.
  3. http://www.raymondbreinin.com/ Праверана 26 жніўня 2019.
  4. а б в Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. Undertow (англ.)

Спасылкі правіць