Рэйхскамісарыят
Рэйхскамісарыят — уладанне часоў Нацысцкай Германіі, якое ўзначальваецца прызначаным з Берліна імперскім камісарам (генерал-губернатарам). Рэйхскамісарыяты не з'яўляліся непасрэднай часткай Трэцяга рэйха і іх статус вагаўся ад «паднагляднай свабоднай» дзяржавы (тыпу брытанскага дамініёна) да часавага пратэктарату[1].
Фактычна створаныя:
- Рэйхскамісарыят Нідэрланды (1940—1945, камісар Артур Зейс-Інкварт)
- Рэйхскамісарыят Нарвегія (1940—1945, камісар Ёзэф Тэрбавен, c 1945 — Франц Бёмэ)
- Рэйхскамісарыят Данія (1942—1945, камісар Вернер Бест)
- Рэйхскамісарыят Украіна[2] (1941—1944, камісар Эрых Кох)
- Рэйхскамісарыят Остланд[2] (1941—1945, камісар Генрых Лозэ, з 1944 — Эрых Кох)
- Рэйхскамісарыят Бельгія-Паўночная Францыя (1944, камісар Ёзэф Грое)
Планаваныя:
- Рэйхскамісарыят Масковія, камісар Зігфрыд Кашэ[2]
- Рэйхскамісарыят Дон-Волга[2]
- Рэйхскамісарыят Каўказ, камісар Арна Шыкеданц[2]
- Рэйхскамісарыят Туркестан[2]
Рэйхскамісарыяты былі падзелены на акругі (ням.: gebiet), якія ў сваю чаргу былі падзелены на драбнейшыя адзінкі.