Рэйхскамісарыят Бельгія-Паўночная Францыя

Рэйхскамісарыят Бельгія—Паўночная Францыя (ням.: Reichskommissariat Belgien-Nordfrankreich, фр.: Commissariat du Reich de Belgique et du Nord de la France) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Трэцяга Рэйха, якая існавала ў 1944 годзе на акупаваных нямецкімі войскамі тэрыторыях Бельгіі і паўночнай частцы Францыі (дэпартаменты Нор і Па-дэ-Кале).

рэйхскамісарыят
Рэйхскамісарыят Бельгія—
Паўночная Францыя
ням.: Reichskommissariat Belgien-Nordfrankreich
фр.: Commissariat du Reich de Belgique et du Nord de la France
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
< 
 >
 >
 >

Сталіца Брусель
Мова(ы) нямецкая (афіцыйны),
французская, нідэрландская
Афіцыйная мова нямецкая, французская і нідэрландская
Грашовая адзінка рэйхсмарка
Форма кіравання акупацыйны рэжым
Рэйхскамісар
 • 1944 Іозеф Грое
Гісторыя
 • 12 ліпеня 1944 Дэкрэт аб утварэнні рэйхскамісарыята
 • 13 ліпеня 1944 Уступленне І. Грое на пасаду рэйхскамісара Бельгіі—Паўночнай Францыі
 • 3 верасня 1944 Вызваленне Бруселя. Канец акупацыі Бельгіі.
 • 15 снежня 1944 Далучэнне дэ-юрэ тэрыторыі Бельгіі да Германіі
 • 8 мая 1945 Капітуляцыя Германіі

18 ліпеня 1944 года на акупаванай тэрыторыі Бельгіі і паўночнай частцы Францыі быў утвораны рэйхскамісарыят. У верасні 1944 года была вызвалена тэрыторыя Бельгіі, цалкам тэрыторыя Бельгіі і Паўночнай Францыі былі вызвалены да зімы 19441945 года.

15 снежня 1944 года тэрыторыя рэйхскамісарыята дэ-юрэ была далучана да Германіі і ўтвораны рэйхсгау Фландрыя, Валонія і Брусель.