Сцяг Трэцяга рэйха

сцяг

Сцяг са свастыкай (ням.: die Hakenkreuzflagge, «сцяг са свастыкай», даслоўна — «сцяг з кручкаватым крыжам») — афіцыйная назва сцяга Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі, які стаў афіцыйным дзяржаўным сімвалам Нацыскай Германіі. Уяўляў сабой прамавугольнае чырвонае палотнішча з размешчанай у цэнтры на белым крузе чорнай нахільнай правабаковай свастыкай.

Нацысцкая Германія
1933-1935 — сонацыянальны сцяг; 1935-1945 — дзяржаўны, нацыянальны і гандлёвы сцяг
1933-1935 — сонацыянальны сцяг;
1935-1945 — дзяржаўны, нацыянальны і гандлёвы сцяг
Зацверджаны 12 сакавіка 1933
Адменены 23 мая 1945
Прапорцыя 3:5
Аўтар сцяга Адольф Гітлер

У кнізе «Майн кампф» Адольф Гітлер наступным чынам патлумачыў сімволіку сцяга са свастыкай: «Чырвоны колер увасабляе сацыяльныя ідэі, закладзеныя ў нашым руху. Белы колер — ідэю нацыяналізму. Матыгападобны крыж — місію барацьбы за перамогу арыйцаў і разам з тым за перамогу творчай працы, якая заўседы была антысеміцкай і застанецца антысеміцкай»[1].

Зноскі

  1. "Mein Kampf" at Project Gutenberg of Australia. Gutenberg.net.au. Праверана 24 жніўня 2020.

Спасылкі правіць