Рэйхспратэктар
Рэйхспратэктар (ням.: Reichsprotektor) — вышэйшая ўрадавая пасада ў пратэктараце Багеміі і Маравіі пры ўладзе Трэцяга Рэйха. Штаб-кватэра размяшчалася ў Пражскім Градзе. Прызначаліся асабіста фюрарам А. Гітлерам з 1939 па 1945 гады.
Спіс германскіх рэйхспратэктараў (Reichsprotektoren)
правіць- Яганес фон Бласкавіц: 15 сакавіка 1939 — 21 сакавіка 1939 года — камандуючы 3-й арміяй, уведзенай у Багемію пры акупацыі Чэхаславакіі
- Канстанцін фон Нойрат: 21 сакавіка 1939 — 24 жніўня 1943 года (з 27 верасня 1941 года — у бестэрміновым адпачынку)
- Райнгард Гайдрых: 27 верасня 1941 — 4 чэрвеня 1942 года (выконваючы абавязкі рэйхспратэктара)
- Курт Далюгэ: 5 чэрвеня 1942 — 24 жніўня 1943 года (выконваючы абавязкі рэйхспратэктара)
- Вільгельм Фрык: 24 жніўня 1943 — 4 мая 1945 года
Гл. таксама
правіцьАртыкулу нестае спасылак на крыніцы. |