Рэй Бероа (Бэроа) (англ.: Rei Berroa; нар.1949)— дамінікана-амерыканскі паэт і крытык.

Рэй Бероа
Род дзейнасці мовазнавец, перакладчык, паэт
Дата нараджэння 1949
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Дамініканскай Рэспубліцы. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Пітсбургскім універсітэце, ЗША, у 1983 г. З 1984 года працуе выкладчыкам іспанскай і лацінаамерыканскай літаратуры ва універсітэце Джорджа Мэйсана, штат Вірджынія. Выдаў больш за два дзясяткі кніг, у тым ліку "Кнігу фрагментаў і іншыя вершы" (Libro de los fragmentos y otros poemas, 2007) і "Ідэалогію і рыторыку" (Ideología y retórica, 1988).

З 1991 г. з'яўляецца літаратурным кансультантам "Teatro de la Luna", Арлінгтан, штат Вірджынія, мэта якога – распаўсюджваць іспанскую і лацінаамерыканскую культуру. У межах тэатра каардынуе штогадовы Паэтычны марафон, які збірае паэтаў з іспанамоўных краін, і з 2006 года рэдагуе зборнік “На дзвюх мовах” (In Two Tongues / En dos lenguas).

Верш "De adinamia de mente de umnesia" быў адзначаны прэміяй на конкурсе "Памяць і хвароба Альцгеймера", Мурсія, Іспанія. За сваю паэтычную дзейнасць атрымаў прэмію ад Парыжскай акадэміі мастацтваў і навук у маі 2009 года.

Спасылкі правіць