Рэксемскі ўніверсітэт імя Гліндура
Рэксемскі ўніверсітэт імя Гліндура (англ.: Wrexham Glyndŵr University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Рэксем.
Рэксемскі ўніверсітэт імя Гліндура | |
---|---|
англ.: Wrexham Glyndŵr University | |
![]() | |
| |
Арыгінальная назва | англ.: Wrexham Glyndŵr University |
Заснаваны | 1887 |
Год рэарганізацыі | 2008 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рэксем, Уэльс |
Сайт | glyndwr.ac.uk |
![]() |
Агульная характарыстыка
правіцьУніверсітэт прапануе як бакалаўрыят і магістратуру, так і аспірантуру, а таксама прафесійныя курсы. У 2019/2020 навучальным годзе ва ўніверсітэце навучалася 6 000 студэнтаў.
Раней вучэльня была вядома як Інстытут вышэйшай адукацыі Паўночна-Усходняга Уэльса. Ён атрымаў поўны статус універсітэта ў 2008 годзе пасля таго, як быў членам федэратыўнага Уэльскага ўніверсітэта з 2004 года. Універсітэт названы ў гонар сярэднявечнага валійскага прынца Оуэйна Гліндура, які першым запрапанаваў стварэнне універсітэтаў па ўсім Уэльсе ў пачатку XV стагоддзя.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэксемскі ўніверсітэт імя Гліндура
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы