Рэпаблікан
Рэпаблікан (англ.: Republican River) — рака на поўдні штата Небраска і на поўначы штата Канзас, ЗША. Разам са Смокі-Хіл з’яўляецца адным з двух прытокаў ракі Канзас, якая нясе свае воды ў раку Місуры.
Рэпаблікан | |
---|---|
англ. Republican River | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 729 км |
Басейн | 64 491 км² |
Расход вады | 24 м³/с (у 5 км вышэй вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 40°01′12″ пн. ш. 101°56′16″ з. д.HGЯO |
Вусце | Рака Канзас |
• Месцазнаходжанне | рака Канзас |
• Вышыня | 318[1] м |
• Каардынаты | 39°03′36″ пн. ш. 96°48′05″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Канзас → Місуры → Місісіпі → Мексіканскі заліў |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каля 729 км у даўжыню. Бярэ пачатак ад зліцця рэк Норт-Форк і Арыкары на поўнач ад вёскі Хайглер, акруга Данды штата Небраска. Зліваецца з ракой Саўт-Форк на паўднёвы ўсход ад горада Бенкельман. Цячэ пераважна ва ўсходнім і паўднёва-ўсходнім напрамках. Зліваецца з ракой Смокі-Хіл паблізу горада Джанкшэн-Сіці, у акрузе Гіры штата Канзас, фармуючы раку Канзас. На берагах ракі размешчаны такія населеныя пункты як: Мак-Кук, Клей-Сентэр, Канкордыя і Джанкшэн-Сіці.
Рака атрымала назву (літаральна — «Рэспубліканская рака») ад індзейскага племя Паўні, якое белыя пасяленцы называлі «рэспубліканцамі». Размеркаванне вады ракі рэгулюецца пагадненнем паміж штатамі Небраска, Канзас і Каларада. Буйныя паводкі здараліся ў 1902 і 1935 гадах.