Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій (РНПЦ ТіМБ) — навукова-практычны цэнтр Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Размешчаны ў Мінску па Даўгінаўскім тракце, 160.

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій
Краіна
Тып арганізацыі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр[d]
blood.by

Гісторыя

правіць

Заснаваны 15 сакавіка 1932 года як Мінскі філіял Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута гематалогіі і пералівання крыві на базе хірургічнага аддзялення 1-й клінічнай бальніцы. З 1 студзеня 1933 года – Беларускі навукова-даследчы інстытут пералівання крыві (рашэнне Савета Народных Камісараў БССР ад 12.11.1932). У 1988 годзе рэарганізаваны ў дзве ўстановы – Навукова-даследчы інстытут гематалогіі і пералівання крыві (НДІГПК) і Рэспубліканская станцыя пералівання крыві (РСПК). У 2004 годзе аб'яднаны пад назвай Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр гематалогіі і трансфузіялогіі (загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 19.07.2004 № 182). З 2011 года – Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій (загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 14.11.2011 № 1111).

Дырэктары

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць