Іван Майсеевіч Стальмашонак

вучоны, хірург

Іва́н Майсе́евіч Стальмашо́нак[1] (30 красавіка 1902, в. Хімное Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці — 12 студзеня 1976) — вядомы беларускі хірург. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1948), аўтар навуковых работ па пераліванню крыві, брушной хірургіі.

Іван Майсеевіч Стальмашонак
Дата нараджэння 30 красавіка 1902(1902-04-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1976(1976-01-12) (73 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар, хірург
Навуковая сфера хірургія і гематалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1937)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Аляксей Аляксеевіч Хартонік і Уладзімір Аляксандравіч Кацько
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Хімнае (Хімное) Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыў медыцынскі факультэт БДУ, працаваў дырэктарам школы медсясцёр Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, асістэнтам хірургічнай клінікі Беларускага медыцынскага інстытута і дэканам яго санітарна-гігіенічнага факультэта, намеснікам дырэктара інстытута па вучэбнай частцы, загадчыкам Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя, начальнікам упраўлення падрыхтоўкі кадраў Наркамата аховы здароўя БССР. Быў дырэктарам Беларускага Навукова даследчага інстытута пералівання крыві (з 1937 па 1941 год і ў 1944—1954 гадах)[2]. У гады Другой Сусветнай вайны — галоўны хірург эвакашпіталяў, начальнік лячсанупраўлення Наркамата аховы здароўя БССР, пасля вайны — дырэктар Мінскага медыцынскага інстытута.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя напрамкі навуковай і практычнай дзейнасці Стальмашонка — рашэнне праблем хірургічнага лячэння хвароб і пашкоджанняў стрававальнай сістэмы, асабліва стрававода, а так сама праблем службы пералівання крыві. Ён першым у Беларусі выканаў некалькі складаных аперацый на страўнікава-кішачным тракце. Актыўна спрыяў развіццю ў рэспубліцы дзіцячай хірургіі і ўдасканаленню падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў Беларусі рознага ўзроўню.

Узнагароды правіць

Заслугі І. М. Стальмашонка перад Беларуссю адзначаны не толькі ордэнамі і медалямі, але і званнямі заслужанага ўрача БССР і ганаровага грамадзяніна горада Асіповічы.

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. История центра (руск.) // Сайт ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій»

Літаратура правіць

Спасылкі правіць