Уладзімір Аляксандравіч Кацько
Уладзімір Аляксандравіч Кацько (нар. 13 студзеня 1940) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар (1986). Прафесар кафедры дзіцячай хірургіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[3].
Уладзімір Аляксандравіч Кацько | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 студзеня 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, хірург, медыцынскі адміністратар, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1][2] (1984) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1956 годзе скончыў сярэднюю школу з сярэбраным медалём, у 1962 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў загадчыкам Караваціцкага сельскага ўрачэбнага участка Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, ардынатарам хірургічнага аддзялення Гомельскай абласной бальніцы, загадчыкам хірургічнага аддзялення Ельскай раённай бальніцы. Імкненне да навуковай дзейнасці і павышэння прафесіяналізму заахвоціла У. А. Кацько паступіць у аспірантуру (1965—1968) пры Першай кафедры шпітальнай хірургіі МДМІ, якую ўзначальваў таленавіты хірург І. М. Стальмашонак[4].
Уся далейшая працоўная дзейнасць звязана з МДМІ. У 1968 годзе ён залічаны на пасаду асістэнта кафедры шпітальнай хірургіі па курсе дзіцячай хірургіі, а ў 1969 годзе пераведзены на новаўтвораную кафедру дзіцячай хірургіі, у 1982 годзе зацверджаны ў званні дацэнта. У 1984 годзе абараніў у Маскве доктарскую дысертацыю і ў 1986 годзе зацверджаны ў званні прафесара[4].
У 1990 годзе У. А. Кацько выбраны загадчыкам кафедры дзіцячай хірургіі МДМІ, кіраўніком лабараторыі па вывучэнні гамеастазу пры гнойнай інфекцыі ў дзяцей і адначасова назначаны пазаштатным галоўным дзіцячым хірургам Міністэрства аховы здароўя БССР, кіраўніком Цэнтра дзіцячай хірургіі на базе 1-й гарадской клінічнай бальніцы. Кафедру ўзначальваў да 2002 года[4].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя», ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, БДМУ[4].
Зноскі
- ↑ http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2459338&strq=l_siz=20
- ↑ а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2467909&strq=l_siz=20
- ↑ Кацько, Уладзімір Аляксандравіч (доктар медыцынскіх навук; нар. 1940)
- ↑ а б в г Катько Владимир Александрович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2022. Праверана 14 кастрычніка 2022.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999