Рэспубліка Конахт

Ірландская Рэспубліка, часцей Рэспубліка Конахт — ірландская дзяржава, створаная рухам «Аб'яднаныя ірландцы» у 1798 годзе на тэрыторыі правінцыі Конахт пры французскай ваеннай дапамозе падчас ірландскага паўстання 1798 года.

сатэліт Французскай рэспублікі
Часовы ўрад правінцыі Конахт
Rialtas Sealadach Chúige Connachta
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Сцяг правінцыі Конахт
Сцяг правінцыі Конахт
< 
 >

Сталіца Каслбар
Форма кіравання рэспубліка
Прэзідэнт
 • 1798 Джон Мур

У чэрвені 1798 года ў Ірландыі ўспыхнула антыанглійскае паўстанне. Пасля весткі пра гэта Дырэкторыя накіравала ваенную экспедыцыю ў колькасці 1000 салдат на чале з Тэабальдам Вольфам Тонам. 22 жніўня французская экспедыцыя прыбыла ў Конахт, дзе злучылася з атрадамі паўстанцаў, пасля чаго колькасць яго войскаў склала паводле адных звестак 2000 чалавек, а паводле іншых 6000 чалавек. 27 жніўня аб'яднаныя французска-ірландскія сілы разграмілі брытанцаў пад Кастлбарам. У выніку была захоплена паўночная частка правінцыі Конахт і абвешчана Рэспубліка Конахт. Яе прэзідэнтам стаў Джон Мур. 8 верасня адбылася бітва пад Балінамакам, у якой французска-ірландскія войскі былі разгромлены. Гэта стала прычынай падзення рэспублікі.