Рэферэндум у Ірландыі (2015)

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Ірландскі рэферэндум 22 мая 2015 года ўключаў галасаванне па дзвюх папраўках да канстытуцыі Ірландыі. У гэтай краіне любая змена канстытуцыі магчыма толькі ў выніку ўсенароднага галасавання. На рэферэндум выносіліся два пытанні.

Вынікі галасавання па папраўцы 34:      за      супраць

Папраўка 34 змяняе вызначэнне шлюбу, у адпаведнасць з якім пад шлюбам надалей будзе разумецца саюз двух людзей любога пола. У папярэдняй рэдакцыі канстытуцыі пад шлюбам разумеўся саюз мужчыны і жанчыны. За прыняцце папраўкі выказалася больш за 62,07 % тых, хто прыняў удзел ў галасавалі. Такім чынам, Ірландыя стала першай краінай у свеце, у якой былі легалізаваны аднаполыя шлюбы пасродкам рэферэндуму[1][2].

Папраўка 35 павінна была зменшыць мінімальны ўзрост кандыдатаў у прэзідэнты краіны з 35 гадоў да 21 года. У выніку галасавання гэта папраўка прынята не была, таму што за яе выказалася толькі 26,94 % тых, хто прыняў удзел ў галасавалі.

Зноскі

  1. Ірландыя прагаласавала за легалізаванне аднаполых шлюбаў. BBC Russian (23 мая 2015). Праверана 24 мая 2015.
  2. Ірландыя легалізавала аднаполыя шлюбы(недаступная спасылка). ТАСС (23 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 23 мая 2015.

Спасылкі

правіць