Рэха (часопіс)
(Пасля перасылкі з Рэха (1938))
Рэха=Recha — часопіс, орган беларускай працоўнай эміграцыі ў Францыі. Выдаваўся рататарным спосабам у Парыжы ў 1938—1940 гадах пад рэдакцыяй Міколы Абрамчыка. Выйшла 8 нумароў: адзін лацінкай, адзін часткова лацінкай. З пачаткам нямецкай акупацыі Францыі друк быў спынены.
«Рэха» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Краіна | |
Рэдактар | Мікола Абрамчык |
Заснавана | 1938 |
Спыненне публікацый | 1940 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Камплект выдання захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лондане.
Змест нумароў
правіць№ 1 (1938)
- Лаўзіц М. Сумныя абходзіны
- Бакач П. Аб Б. Тарашкевічу
- Дужы А. Аб Дварчаніну і Гаўрыліку
№ 2 (1938)
- Беларускі маладняк пяе
- Беларускі Музей і Бацян-Паша
№ 3 (1938)
- Янка Купала. Годзе (верш)
Зноскі
Літаратура
правіць- Баршчэўскі А. Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Частка 1. Архівавана 2 кастрычніка 2021. — Варшава, 2004. — С. 144—157. — ISBN 83-920472-1-4.