Р-12 (індэкс ГРАУ — 8K63, па класіфікацыі НАТАSS-4 Sandal) — савецкая балістычная ракета сярэдняй далёкасці. Складаецца з галаўной часткі, пераходнага адсека, бака акісляльніка, прыборнага адсека, бака гаручага і хваставога адсека. Распрацавана ў 1958-м, але ўпершыню адкрыта прадэманстравана на ваенным парадзе ў Маскве 1961 годзе. Пасля прыняцця на ўзбраенне ракетнага комплексу з ракетай Р-12 пачалося масавае будаўніцтва ваенных гарадкоў і стартавых пазіцый. Да 1965 годзе было разгорнута 608 пускавых установак для ракет Р-12 і Р-12У. Са з’яўленнем гэтых ракет СССР атрымаў магчымасць наносіць ядзерныя ўдары аператыўнага характару незалежна ад стратэгічных сіл далёкага дзеяння[1].

Р-12 на Кубе.

Зноскі