Спецыяльны атрад хуткага рэагавання (САХР) — адно з федэральных і рэгіянальных спецыяльных падраздзяленняў Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі. У 2002 годзе атрады САХР былі пераўтвораны ў атрады міліцыі спецыяльнага прызначэння (АМСП). 30 лістапада 2011 года загадам Міністра ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі Рашыда Нургаліева атрады міліцыі спецыяльнага прызначэння МУС Расіі зноў сталі афіцыйна называцца спецыяльнымі атрадамі хуткага рэагавання[1]. Асноўная задача САХР - барацьба з арганізаванай злачыннасцю. Аднак, у сувязі са зменай унутрыпалітычнай абстаноўкі, САХР паспяхова ўжываліся ў тым ліку ў вайсковых антытэрарыстычных аперацыях, якія праводзяцца ў Паўночна-Каўказскім рэгіёне.

Спецыяльны атрад хуткага рэагавання
Гады існавання 1992—ц. ч.
Краіна  Расія
Падпарадкаванне Расгвардыя
Тып Падраздзяленне спецыяльнага прызначэння
Функцыя барацьба з арганізаванай злачыннасцю і тэрарызмам

Першыя атрады САХР з'явіліся ў Маскве ў 1978 годзе як спецыяльныя міліцейскія падраздзяленні для аховы аб'ектаў падчас правядзення летняй Алімпіяды-80[2].

Зноскі

  1. В Удмуртии возрождаются службы уголовного розыска и по борьбе с экономическими преступлениями. Архівавана 4 верасня 2019. Сайт «Моя Удмуртия» // myudm.ru (5 снежня 2011 года)
  2. Канстанцін Лазареў. Московский СОБР (руск.).