Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі

Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі (Расгвардыя) — орган выканаўчай улады ў Расійскай Федэрацыі. Федэральная служба была створана ўказам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна ад 5 красавіка 2016 года № 157 [2]. Дырэктарам службы з моманту яе заснавання з’яўляецца генерал арміі Віктар Васільевіч Золатаў.

Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі
скарочана — Расгвардыя
эмблема Расгвардыіі
эмблема Расгвардыіі
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Расія
Дата стварэння 2016
Папярэднія ведамствы Унутраныя войскі МУС Расіі
АМАП
САХР
і іншыя арганізацыі
Вышэйшае ведамства Урад Расійскай Федэрацыі
Штаб-кватэра
Колькасць супрацоўнікаў
  • 340 000 чал.[1]
Дырэктар Віктар Золатаў
Падведамны орган Войскі нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі
Ахова Расгвардыі
Сайт rosguard.gov.ru

Структура правіць

Пры стварэнні Расгвардыі ў склад Расгвардыі ўвайшлі [3]:

На дадзены момант Расгвардыя падзяляецца на [4]:

  • Акругі войскаў нацыянальнай гвардыі:
    • Цэнтральная Аршанска-Хінганская Чырванасцяжная акруга
    • Паўночна-Заходняя ордэна Чырвонай Зоркі акруга
    • Паўночна-Каўказская акруга
    • Паўднёвая акруга
    • Прыволжская акруга
    • Уральская акруга
    • Сібірская акруга
    • Усходняя акруга
  • Непасрэдна падпарадкаваныя часткі (арганізацыі):
  • Адукацыйныя ўстановы
  • Падраздзялення па напрамках дзейнасці

Ацэнкі і крытыка правіць

23 жніўня 2018 года расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны на сваім канале на YouTube выклаў расследаванне аб тым, што кіраўніцтва Расгвардыі закупляе для сваіх супрацоўнікаў прадукты ў аднаго пастаўшчыка па завышаных цэнах[5]. У снежні 2018 года стала вядома, што закупкі Расгвардыі правяраюць ФСБ, ФАС, ваенная пракуратура, а таксама ўласная ўнутраная служба бяспекі Расгвардыі[6].

Зноскі