СМЕРШ (тэлесерыял)
«СМЕРШ» ― беларуска-расійскі дванаццацісерыйны тэлесерыял 2012 года рэжысёраў Эдуарда Пальмава і Аляксандра Даругі .[1] Прэм’ера адбылася 9 мая 2012 года, рэліз на DVD кампаніяй «Мистерия Звука» ― 6 верасня 2012 года.
СМЕРШ | |
---|---|
руск.: СМЕРШ | |
Жанр | ваенны фільм[d] |
Сцэнарыст | |
Рэжысёр | |
У ролях | |
Краіна | |
Мова | руская |
Вытворчасць | |
Прадзюсар | |
Месца здымак | Беларусь |
Працягласць серыі | 51 хв. |
Студыя | Беларусьфільм і Star Media[d] |
Трансляцыя | |
На экранах | 9 мая 2012 — 2013 |
Спасылкі | |
IMDb | ID 3590252 |
Сюжэт
правіць1943 год, у савецкі тыл немцы закідваюць дыверсійную групу, набраную з савецкіх ваеннапалонных. Двое дыверсантаў ― Бяляеў і Зайцаў па ўласным жаданні здаюцца нашай контрразведцы, яны пачынаюць супрацоўнічаць з Аляксандрам Галімавым; астатнія ― хаваюцца ў лясах. Апроч сваёй працы Галімаў захоплены машыністкай СМЕРШа Любай Ліпінскай, якая крыху старэйшая за яго; у пачатку вайны ў бамбёжцы загінуў яе адзіны сын.
Савецкая контрразведка ўмела пачынае весці радыёгульню з абверам з дапамогай тых, што здаліся для выманьвання ў немцаў боепрыпасаў і падмацавання. Але ўсё ж нехта сочыць за дыверсантамі, а ўначы, пракраўшыся на кватэру медсястры Мар’яны Яфімавай, дзе яны кватэруюцца, забівае Бяляева ― Зайцава Мар’яне ўдаецца выратаваць. Тым часам немцы жадаюць падарваць стратэгічна важны мост, па якім рухаюцца саставы з боепрыпасамі ― у ахову маста ўкаранёны нямецкі дыверсант…
У галоўных ролях
правіцьАкцёр | Роля |
---|---|
Ігар Сігаў | штурмбанфюрар Ральф Шульц |
Здымачная група
правіць- рэжысёры ― Эдуард Пальмаў, Аляксандр Даруга
- сцэнарый ― Эдуард Пальмаў, Юлія Дамскер , Эдуард Рэзнік
- прадюсары ― Мінзянаў Аглямзянавіч , Уладзіслаў Рашын , Дзмітрый Мінзянаў
Зноскі
- ↑ Телесериал «СМЕРШ» (Россия / Белоруссия, 2013 год, режиссёры — Эдуард Пальмов и Александр Даруга, 12 серий). Архівавана 16 снежня 2019. Официальный сайт телеканала «Расія-1» // russia.tv