Сабачая воўна (англ.: chiengora, ням.: Hundehaar) — тэкстыльнае жывёльнае валакно  (чэшск.), вырабленае з поўсці свойскага сабакі. Яна вырабляецца шляхам прадзення расчасанай сабачай поўсці  (руск.), якой павінна быць не менш за 4 см даўжынёй[1]. Калі поўсць вычэсваць з падшэрсткам  (руск.), у выніку атрымліваецца мяккая, цёплая воўна, пры прадзенні досыць доўгай поўсці без падшэрстка атрымліваецца больш грубая воўна з большым бляскам[2]. Выкарыстанне стрыжанай поўсці таксама магчыма, але прадзеная воўна будзе «кусачай»[1]. Каля 10-20 працэнтаў масы губляецца падчас часання  (руск.), адціскання і мыцця састрыжанай поўсці[3]. Аднак сабачая воўна ў 8 разоў цяплей авечай[2]. З сучасных парод асабліва падыходзяць даўгашэрсныя пароды з падшэрсткам, такія як нямецкая аўчарка, бельгійская аўчарка  (руск.), белая швейцарская аўчарка  (руск.), даўгашэрсны коллі  (руск.), брыяр  (руск.), бабтэйл  (руск.), барадаты коллі  (руск.), а таксама пастуховыя сабакі, такія як шарпланінская аўчарка  (руск.), польская нізінная аўчарка  (руск.), славацкі чувач, каўказская аўчарка, ньюфаўндленд, хававарт  (руск.), вялікі швейцарскі зенненхунд  (руск.), леанбергер  (руск.), залацісты рэтрывер  (руск.), шпіцы  (руск.), паўночныя пароды  (руск.), у тым ліку самаеды, чау-чау  (руск.), пудзелі, малы львіны сабака  (руск.), мальтыйская балонка  (руск.), ёркшырскі тэр'ер  (руск.) і іншыя.

Валакно воўны сабакі, павялічанае прыблізна ў 1000 разоў
Заклік аб зборы сабачай поўсці для перапрацоўкі ў ваенную вопратку (Вена, верасень 1918 года)

Сабачая воўна ў мінулым правіць

У мінулым сабачая воўна выкарыстоўвалася ў Амерыцы да прыбыцця еўрапейцаў, і для гэтай мэты выводзіліся спецыяльныя пароды, якія зараз вымерлі: салішскі шарсцісты сабака  (англ.) быў шарсцістым сабакам з паўночна-заходняга краю Злучаных Штатаў і паўднёвага захаду Канады. Ён быў крыху большы за сучасных мініяцюрных шпіцаў і меў густую, пераважна белую поўсць. Шэрсць выкарыстоўвалася для вырабу адзення і коўдраў[4]. Традыцыйна сабачая поўсць таксама выкарыстоўвалася прадстаўнікамі плямёнаў нага  (руск.) ў Індыі, дзе з воўны чорных сабак ткалі дываны[5].

Выкарыстанне сабачай воўны ў XXI стагоддзі правіць

 
Вырабы з сумесі з сабачай воўны (Германія, 2020)

У ЗША, па паведамленнях, цікавасць да аматарскага прадзення воўны сабак значна ўзрасла ў 2-м дзесяцігоддзі. Інструкцыі па ручным прадзенні і вязанні сабачай воўны даступныя ў інтэрнэце[6].

Прыблізна ў 2021 годзе ў Індыі ў лабараторыі была выраблена ротарная пража  (руск.) (таўшчынёй да 42 тэкс) у 16 розных сумесях з сабачай воўнай. Толькі для сумесяў з утрыманнем ніжэй за 25 % сабачай воўны фізічныя паказчыкі былі якасна супастаўныя са звычайнай змешанай пражай[7]. Пража з розных сумесяў сабачай воўны (парода сабак лхаскі апса  (руск.)) з поліэстэрам  (чэшск.) і поліакрылам  (чэшск.) была перапрацавана ў трыкатажныя тканіны з рабрыстым перапляценнем  (чэшск.). Чыстая сабачая воўна мае прыкладна на 38 % вышэйшыя цеплаізаляцыйныя магчымасці, чым 100 % авечая воўна, але іншыя ўласцівасці, такія як паветрапранікальнасць, скатванне  (чэшск.), парапранікальнасць, як правіла, горшыя, чым у авечай воўны. Толькі трыкатаж з сумесі 75 % поліэстэр/25 % сабачая воўна паказала больш высокую трываласць і камфорт пры нашэнні[8].

У 2017 годзе ў Германіі была заснавана стартап-кампанія «YarnSustain», якая пастаўляе змешаную пражу машыннага прадзення для ручнога вязання  (англ.) (напрыклад, 50 г сумесі 40 % сабачай воўны/30% альпакі/30% авечай воўны каштуюць прыкладна за 20 еўра), вырабленую ў адпаведнасці з ўласнай тэхналогіяй, і тканіны са змешанай пражы з сабачай воўнай[9].

Зноскі

  1. а б srstavlna.bretorri.cz.
  2. а б fox-meadow.com.
  3. dogwool.fr(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2022. Праверана 9 мая 2023.
  4. native-languages.org.
  5. myanmar-explore.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2011. Праверана 9 мая 2023.
  6. wsj.com.
  7. tandfonline.com.
  8. tandfonline.com.
  9. businessinsider.de.

Літаратура правіць

  • S.Choron/H.Choron: Planet Dog: A Doglopedia, Houghton Mifflin Harcourt 2005, ISBN 9780618517527

Спасылкі правіць