Сабор Святой Тройцы (Гайнаўка)

Сабор Святой Тройцы (польск.: Sobór Świętej Trójcy) — храм Польскай праваслаўнай царквы. Знаходзіцца ў горадзе Гайнаўка (Падляскае ваяводства) на вуліцы Дзевятоўскага.

Праваслаўны храм
Сабор Святой Тройцы
52°44′44″ пн. ш. 23°34′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Гайнаўка
Канфесія Праваслаўе
Епархія Варшаўска-Бельская епархія
Архітэктурны стыль мадэрнізм
Архітэктар Аляксандр Грыгаровіч
Будаўніцтва 19811983 гады
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае
Сайт sobor.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне

правіць

Будынак сабора быў пабудаваны ў 1981—1983 гадах па праекце архітэктара Аляксандра Грыгаровіча.

Іканастас і некаторыя іконы з’яўляюцца працай грэчаскага мастака-іканапісца Дзімітрыяса Анданопуласа, астатнія іконы былі створаны расійскімі і балгарскімі іканапісцамі.

Храм умяшчае на двух паверхах 5000 вернікаў і належыць да колькасці самых вялікіх па плошчы праваслаўных храмаў Польшчы.

Арачныя скляпенні выраблены з танкасценных жалезабетонных пліт. Архітэктура храма не мае ніякіх літаральных запазычанняў з традыцыйнага праваслаўнага дойлідства, але архітэктуару ўдалося захаваць настрой старажытных праваслаўных храмаў.

Дзякуючы цудоўнай акустыцы, у саборы з 1983 года адбываюцца фестывалі царкоўнай харальнай музыкі.

Зноскі

Спасылкі

правіць