Сабор Святой Ядвігі
Сабор Святой Ядвігі (ням.: Sankt-Hedwigs-Kathedrale) — каталіцкі сабор на Бебельплац у Берліне. У саборы размяшчаецца кафедра архібіскупа берлінскага, кардынала Райнера Вёлькі.
Каталіцкі сабор | |
Сабор Святой Ядвігі | |
---|---|
St. Hedwig's Cathedral | |
![]() | |
52°30′57″ пн. ш. 13°23′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | гістарычная частка Мітэ у Берліне |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Берлінская |
Ордэнская прыналежнасць | 1 дэканат цэнтральнага Берліна |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Архітэктар | Венцэслаус фон Кнобельсдорф |
Дата заснавання | 1747 |
Будаўніцтва | 1747 — 1773, 1963 (рэканструкцыя) |
Дата скасавання | 2 сакавіка 1943 |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | hedwigs-kathedrale.de |
![]() |
Сабор стаў першай каталіцкай царквой, пабудаванай у XVIII стагоддзі ў Прусіі пасля пратэстанцкай Рэфармацыі па дазволу караля Фрыдрыха II.

Намерам Фрыдрыха было прапанаваць шматлікім каталіцкім імігрантам, якія прыбылі ў Берлін, асабліва з Верхняй Сілезіі, месца для пакланення. Таму царква была прысвечана заступніку Сілезіі і Брандэнбурга, Святой Ядвізе Сілезскай. Будынак быў спраектаваны Георгам Венцэслаусам фон Кнобельсдорфам на ўзор Пантэона ў Рыме, і будаўніцтва пачалося ў 1747 годзе, але неўзабаве было некалькі разоў перапынялася і затрымлівалася з-за прычын эканоміі. Ён не быў адкрыты да 1 лістапада 1773, калі сябар караля, Ігнацы Красіцкі, біскуп вармінскі (пазней гнезненскі архібіскуп), старшынстваваў на адкрыцці сабора.
Пасля пагромаў Крыштальнай ночы, якія адбыліся ў ноч з 9 на 10 лістапада 1938 года Бернхард Ліхтэнберг, канонік сабора Святой Ядвігі з 1931 года, публічна маліўся за яўрэяў у вячэрняй малітве. Пазней Ліхтэнберг быў арыштаваны нацыстамі і сканаў па дарозе ў канцлагер Дахау. У 1965 годзе рэшткі Ліхтэнберга былі перанесены ў крыпту сабора.
Сабор цалкам згарэў у 1943 годзе падчас паветраных налётаў на Берлін і знаходзіўся на рэканструкцыі з 1952 па 1963 гады.
Пахаванні
правіць- Конрад фон Прэйзінг
- Альфрэд Бенгш, у крыпце
- Лорэнц Адлан, на старых могілках сабора
- Бернхард Ліхтэнберг, у крыпце
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сабор Святой Ядвігі
- Прыход сабора Святой Ядвігі, Берлін (з раскладам набажэнстваў)