Сабрата
Сабрата, таксама Абратон (лац.: Abrotonum, араб. صبراتة) — горад у Лівіі, муніцыпалітэт Эз-Завія. Размешчаны на беразе Міжземнага мора да захаду ад Трыпалі.
Славутасць | |
Сабрата | |
---|---|
32°48′19″ пн. ш. 12°29′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 184 рус. • англ. • фр. |
Гісторыя
правіцьСабрата — старажытны горад у вобласці Сірціка (пазней называлася Трыпалітаніяй) на паўночным захадзе сучаснай Лівіі.
Па ацэнках, порт заснаваны каля 500 г. да н.э. як фінікійскі пункт для арганізацыі гандлю з глыбіннай Афрыкай. Сабрата ўвайшла ў склад Нумідзіі, а потым была занята рымлянамі і перабудавана ў II—III стагоддзях. Рымскі імператар Септымій Север нарадзіўся ў горадзе Лептыс-Магна паблізу, і Сабрата дасягнула вяршыні сваёй магутнасці ў яго час. У IV стагоддзі горад моцна пацярпеў ад землетрасення, а ў візантыйскія часы быў перабудаваны і мадэрнізаваны.
Падчас арабскага ўладарства гандаль перамясціўся ў іншыя порты, і Сабрата ператварылася ў невялікую вёску.
Уваходзіў у аб’яднанне трох гарадоў (Трыпалі) як самы заходні горад.
Славутасці
правіцьУ Сабраце захаваўся рымскі тэатр, храмы Серапіса і Ізіды. Цікавая хрысціянская базіліка часоў імператара Юстыніяна і мазаічныя падлогі ў дамах арыстакратаў — жыхароў Сабраты.
У 1982 годзе ЮНЕСКА дадала Сабрату да спісу аб’ектаў культурнай спадчыны.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Чудеса архитектуры. От 4000 г. до н. э. до наших дней. Под ред. А. Каподиферро. — М.: БММ, 2004. — 320 с. Содержание Архівавана 7 ліпеня 2011.. ISBN 978-5-88353-342-5
Спасылкі
правіцьСабрата на Вікісховішчы |
- UNESCO archaeological site of Sabratha
- Sabratha
- Philip Ward, Sabratha: a guide for visitors
- Сабрата