Сабрына Харман (англ.: Sabrina Harman; нар. 5 студзеня 1978) — вайсковец арміі ЗША, датычная да катаванняў зняволеных у турме Абу-Грэйб.

Сабрына Харман
Род дзейнасці ваенны злачынец
Дата нараджэння 5 студзеня 1978(1978-01-05) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Харман абвінавачвалася ў жорсткім абыходжанні са зняволенымі, невыкананні абавязкаў па іх абароне і непрыстойных паводзінах. Падчас судовага працэсу, які праходзіць на вайсковай базе Форт-Худ у штаце Тэхас, былі прадстаўлены фатаграфіі, якія пацвярджаюць факты здзекаў Харман і іншых амерыканскіх вайскоўцаў над зняволенымі іракцамі.

Харман пазіравала на фоне аголеных іракцаў, напісала на назе аднаго з іх слова «гвалтаўнік», іншага зняволенага, абматанага правадамі, яна паставіла стаяць на вузкай скрыні, заявіўшы, што яго ўдарыць токам, калі ён упадзе на падлогу ці хаця б паварушыцца.

На адной з фатаграфій Харман пазіруе, усміхаючыся і паказваючы вялікі палец, побач з целам закатаванага да смерці зняволенага Манадэла аль-Джамадзі (быў забіты работнікамі ЦРУ).

16 мая 2005 года была прызнана вінаватай па 6 з 7 пунктаў абвінавачвання[1]. Прысуджана да шасці месяцаў турмы.

Зноскі

Спасылкі

правіць