Доўгаўскі сельсавет (Шчучынскі раён)
До́ўгаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Доўгае.
Доўгаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Жалудоцкі раён |
Уключаў | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Доўгае |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 17 студзеня 1969 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Саваўшчынскі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Саваўшчына. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Доўгаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Доўгае[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 17 студзеня 1969 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жалудоцкага (8 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Сяло, Дубялі, Карсакі, Кукіні, Купры, Логвіны, Малое Сяло і Саваўшчына) і Орлеўскага (6 населеных пунктаў: вёскі Доўгая, Крупялі, Ліпічна, Пашыцы, Прэціма і Старынкі) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.