Саверэн
Савэрэн[1] (англ.: sovereign) — залатая манета, якую пачалі чаканіць з 1489 г. Адпавядала папяроваму фунту стэрлінгаў.
Намінальная вага манеты - 240 гранаў (15,55 г), ўтрыманне золата - 15,47 г (23 карата, або 96%), дыяметр - 39,5 мм. Пры Генрыху VIII (1509-47) залатое ўтрыманне знізілася да 22 каратаў (92%).
Залаты саверэн чаканіўся да 1553 года. Пазней, у часы каралевы Елізаветы (1558-1603), манета ў 20 шылінгаў называлася фунт (pound), а назва «саверэн» атрымала буйная залатая манета вартасцю 30 шылінгаў (fine sovereign).
У 1603 годзе Якаў I (1603-25) аднавіў чаканку саверэна, але ўжо з 1604 года залатая манета вартасцю 1 фунт (20 шылінгаў) стала называцца юнайт, з 1619 года - лорэл.
З 1663 года асноўнай залатой манетай Англіі стала гінея. Толькі ў 1816 годзе ў Вялікабрытаніі быў устаноўлены залаты стандарт, а саверэн стаў асноўнай манетнай адзінкай, прыраўнаванай да фунту стэрлінгаў.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.338.