Савойска-Манбланскі ўніверсітэт
Савойска-Манбланскі ўніверсітэт (фр.: Université Savoie-Mont-Blanc) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Ансі і Шамберы.
Савойска-Манбланскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université Savoie-Mont-Blanc | |
Арыгінальная назва | фр.: Université Savoie-Mont-Blanc |
Міжнародная назва | англ.: Savoy Mont Blanc University |
Заснаваны | 1979 |
Студэнты | 14 735[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ансі, Шамберы |
Сайт | univ-smb.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьУстанова раней была вядома таксама як Савойскі ўніверсітэт ці Універсітэт Шамберы. Універсітэт размешчаны ў дэпартаментах Савоя і Верхняя Савоя.
Шматпрофільная ВНУ, яна штогод рыхтуе больш за 15 000 студэнтаў у галіне навукі і тэхнікі, мастацтва, моў і літаратуры, права, эканомікі, менеджменту, гуманітарных і сацыяльных навук. Даследаванні праводзяцца ў 19 навукова-даследчых лабараторыях.
На нацыянальным узроўні ён займае 12-е месца сярод найлепшых універсітэтаў Францыі і 1-е месца па колькасці студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у агульнаеўрапейскай праграме Erasmus. Акрамя таго, універсітэт шэсць разоў згадваецца ў сусветным Шанхайскім рэйтынгу, дзе знаходзіцца паміж 800-м і 900-м месцамі.
Ён быў створаны ў 1979 годзе з універсітэцкіх каледжаў, створаных у 1960 годзе. 27 мая 2014 года савет дырэктароў установы прагаласаваў за змену назвы ўстановы. У 2015 годзе Савойскі ўніверсітэт стаў Савойска-Манбланскім ўніверсітэтам.
Структура
правіцьЗноскі
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2022 — MENJ, 2022. — P. 165. — 406 с. — ISBN 978-2-11-162578-5
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Савойска-Манбланскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы