Садаводства па прынцыпе квадратнага фута

Метад квадратнага фута — метад у садоўніцтве, агародніцтве, і ў прынцыпе раслінаводстве, які засноўваецца на разбіцці град  (руск.) на аднолькавыя сегменты, звычайна з стараной у 1 фут (30 см). Мэта дадзенага метаду складаецца ў тым каб стварыць невялікі агарод, шчыльна засаджаны рознымі відамі раслін. Метад грунтуецца на канцэпцыях арганічнай і біяінтэнсіўнай сельскай гаспадаркі, выкарыстанні высокіх град і кампосту. Прыхільнікі гэтага метаду сцвярджаюць, што ён добра падыходзіць для участкаў з дрэннымі глебамі, школьных агародаў, як занятак для пачаткоўцаў садаводаў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Градка, арганізаваная па метадзе квадратнага фута

Метад квадратнага фута быў упершыню прапанаваны ў 1981 годзе амерыканскім садоўнікам Мэлам Барталам’ю, а затым папулярызаваны ў цыкле перадач на тэлеканале PBS.

Апісанне метаду

правіць

Стварэнне грады

правіць

У метадзе выкарыстоўваецца высокая квадратная града, падзеленая ўнутры на некалькі аднолькавых секцый. Секцыі маюць памер 30 х 30 см і збіраюцца ў блокі. Па арыгінальнай методыцы Мэла Барталам’ю рэкамендуецца выкарыстоўваць градку на 16 секцый, памерам 120 х 120 см. Зверху градка падзяляецца на роўныя квадраты. Зрабіць гэта можна з дапамогай драўляных рэек або вяроўкі. Градкі можна будаваць і большых памераў у залежнасці ад патрэбаў садоўніка. Вышыня градкі таксама можа быць любой, ад некалькіх сантыметраў да 30 см і вышэй. Такім чынам можна зрабіць зручную эрганамічную градку, якая дазваляе дацягнуцца да любога квадрата.

Матэрыялам для градкі служаць апрацаваныя антысептыкам дошкі, або любы іншы даступны матэрыял.

Першапачаткова Мэл Барталам’ю прапаноўваў ужываць садовы грунт, узбагачаны кампостам, але ў 2006 годзе абнавіў канцэпцыю, парэкамендаваўшы выкарыстоўваць «Mel’s Mix». Новая грунтавая сумесь складаецца з 1/3 тарфянога моху або какосавага койру, 1/3 вермікуліту і 1/3 змешанага кампосту. Перавагі сумесі заключаюцца ў тым, што глеба застаецца друзлай і практычна свабоднай ад пустазелля. Гэтая сумесь ліквідавала неабходнасць у штучных угнаеннях, паколькі кампост дадаецца кожны раз пры перасадцы расліны ў квадраце, натуральным чынам забяспечваючы дастатковую колькасць пажыўных рэчываў.

 
Схематычны малюнак градкі

Падбор і пасадка раслін

правіць

Кожны квадрат засаджваецца адным відам сельскагаспадарчых культур. Колькасць высейваных раслін вызначаецца іх памерам, і разлічана такім чынам, каб пазбегнуць цеснаты. Так, у адзін квадрат можа быць пасаджана адна вялікае расліна (тамат, брокалі), або чатыры сярэдніх (латук, базілік), або ад 9 да 16 дробных (радыска, морква, буракі). Расліны, якія займаюць шмат месца (кавун, кабачок), могуць высаджвацца на два квадраты і падвязвацца да апор, якія палягчаюць іх рост. Карняплоды, якім патрабуецца глыбокі пласт урадлівага грунту, высаджваюцца ў скрыні над градкай, калі агульная вышыня Градкі для іх недастатковая. Высокія расліны высаджваюць на паўночным баку, каб яны не зацянялі больш нізкія.

Пры высадцы раслін кіруюцца правіламі севазвароту. Не рэкамендуецца высаджваць расліну на тое ж самае месца, дзе яна расла ў гэтым годзе. Аднак наяўнасць вялікай колькасці квадратаў і разнастайнасць культур дазваляюць лёгка чаргаваць пасадкі.

Акрамя таго, пры пасадцы могуць выкарыстоўвацца метады натуральнага адпужвання насякомых, такія як выкарыстанне раслін-кампаньёнаў (напрыклад, пасадка аксамітак або іншых раслін, якія адпужваюць шкоднікаў). Гэта дапамагае знізіць неабходнасць выкарыстання пестыцыдаў. Вялікая разнастайнасць культур на невялікай прасторы таксама прадухіляе лёгкае распаўсюджванне хвароб раслін .

Перавагі

правіць
  • Рацыянальнае выкарыстанне зямлі, магчымасць вырошчваць вялікую разнастайнасць раслін на абмежаванай плошчы
  • Рацыянальнае выкарыстанне вады
  • Для догляду патрабуецца менш намаганняў, метад падыходзіць для людзей з абмежаванымі магчымасцямі
  • Можна абысціся без выкарыстання пестыцыдаў і гербіцыдаў
  • Мала пустазелля

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Бартоломью М. Этот необыкновенный квадрат — Москва, Издательство МГУ, 1995 г.

Спасылкі

правіць