Базілік камфорны[3], Базілік (Ocimum basilicum) — від кветкавых раслін роду Базілік (Ocimum) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. У Беларусі як вострапрыпраўную расліну вырошчваюць базілік камфорны (Ocimum basilicum). Менавіта апошні, назва якога паходзіць ад грэчаскага basilikos — каралеўскі, праз ўжыванне яго як прыправы і спецыі стаў вядомы пад назваю базіліку.

Базілік камфорны

Агульны выгляд расліны.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ocimum basilicum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32627
NCBI  39350
EOL  579364
GRIN  t:25478
IPNI  452874
TPL  kew-136820

Гісторыя правіць

Радзіма базіліку, праўдападобна, Іран. Дзякуючы лекавым якасцям яшчэ ў старажытнасці базіліку прыпісвалася чарадзейная моц. У індуізме базілік лічыўся ўлюбёнай раслінай Вішну. Базілік знойдзены пры раскопках егіпецкіх пірамідаў. Мяркуецца, што ў Еўропу базілік патрапіў у IV ст. да н.э. разам з ваярамі Аляксандра Македонскага, якія вярталіся з паходу ў Азію. Ад таго часу базілік пашырыўся ў Міжземнамор’і. Рымляне выкарыстоўвалі базілік пераважна як лекавую расліну, паступова адкрываючы яго вартасці спецыі. У ВКЛ базілік патрапіў, верагодна, у XVI ст. з Італіі. У кухарскія кнігі базілік унеслі толькі ў XVIII ст. дзякуючы французскім кухарам, якія адкрылі хутчэй кулінарныя, чым магічныя ўласцівасці базіліка.

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Франсіска Мануэля Бланка «Flora de Filipinas», 1880—1883

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 40—40 см з галінастым чатырохгранным прамастойным апушаным сцяблом. Лісце простае, супраціўнае, з зубчастым краем, на чаранках. Кветкі ружовага ружовага, белага або светла-фіялетавага колеру з адценнямі. Суквецце — гронка. Плодарэшак.

Выкарыстанне правіць

У наш час базілік як прыправа і спецыя вядомы ва ўсім свеце, але найбольш ужываецца ў Італіі, Іспаніі, Францыі, Грэцыі і Грузіі. Дзеля вырабу спецыі выкарыстоўваецца надземная частка расліны, якая валодае прыемным спецыфічным водарам, што абумоўлены высокім утрыманнем эфірнага алею (1,5 %) і дубільных рэчываў (6 %), мае злёгку гаркавы смак. Лісце ўжываецца свежае ды сушанае. Сабранае лісце сушаць пры тэмпературы 30—35 °C, а потым раздрабняюць. Базілік дадаецца ў салаты, соусы (італьянскія salsa verde — зялёны соус, песта французскі — вінегрэт і г.д.), супы, мясныя (асабліва з бараніны) і рыбныя стравы, стравы з агародніны (спаржы, фасолі), а таксама пры саленні і марынаванні агуркоў, памідораў, кабачкоў, патысонаў, баравікоў, выкарыстоўваецца дзеля аддушкі воцату (крыху свежага лісця дадаецца ў бутэльку з воцатам), араматызацыі таматнага соку. Не камбінуецца з іншымі прыправамі, апроч часнаку. У «Літоўскай гаспадыні» базілік фігуруе як важная прыправа.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Дзярновіч А. Базылік // Праект «Наша ежа»
  • Базілік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 213—214. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Базилик // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 38. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць